[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 7 студзеня 2009
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
чацьвер, 6 сьнежня 2007, 16:26
Горадня: грамадзкі музэй Васіля Быкава наведаў ізраільскі дыплямат Сяргей Астраўцоў, Горадня Першы сакратар амбасады Дзяржавы Ізраіль у Менску Ігаль Койфман пабываў сёньня ў грамадзкім музэі Васіля Быкава ў Горадні.

Ён перадаў ліст ад амбасадара Зэева Бэн-Ар’е стваральніку музэю Мікалаю Мельнікаву. Госьць прывез таксама нумар часопісу “Гаг” (“Дах”) з апавяданьнем Быкава “Бедныя людзі”, якое пераклаў на іўрыт сам амбасадар.

Разам з дыпляматам у Горадню прыехаў перакладчык з іўрыту Павал Касьцюковіч. У Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце ён прачытаў лекцыю на беларускай мове, прысьвечаную сучаснай ізраільскай літаратуры.


Мікалай Мельнікаў і Ігаль Койфман у музэі


Павал Касьцюковіч каля шафы з адзеньнем Васіля Быкава


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
5.12.2007 [Начная Свабода]
4.12.2007 [Грамадзтва]
30.11.2007 [Чалавек]
27.11.2007 [Грамадзтва]
23.11.2007 [Палітычная геаграфія]
23.11.2007 [Грамадзтва]
21.11.2007 [Грамадзтва]
19.11.2007 [Чалавек]
19.11.2007 [Грамадзтва]
галоўная