пятніца, 21 лістапада 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
пятніца, 7 сьнежня 2007, 21:26
З.Пазьняк: “Вельмі добра ўспрынялі ліст тыя людзі, каму яго даслалі”
Любоў Лунёва, Менск
Мін’юст папярэдзіў Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю БНФ аб недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. Падставай для папярэджаньня стаў ліст, які сябры партыі паўгода таму распаўсюдзілі ў дзяржаўных органах. Міністэрства юстыцыі прапануе спыніць распаўсюджваньне ліста і прызнаць яго распаўсюд памылковым дзеяньнем. У выпадку невыкананьня партыю ліквідуюць.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ “Адраджэньне” Зянон Пазьняк лічыць, што рэакцыя ўладаў выклікана некалькімі прычынамі, адна зь якіх – станоўчая рэакцыя на ліст з боку чыноўнікаў.
Ліст з заклікам спыніць асыміляцыю беларускага народа мае вытрымкі з расейскіх слоўнікаў з тлумачэньнем паняцьця асыміляцыі. Аўтары ліста тлумачаць, што працэс асыміляцыі беларускага народа захлынецца, як толькі пачне пашырацца ўжываньне беларускай мовы. Яны заклікаюць чыноўнікаў скарыстаць канстытуцыйны статус дзяржаўнасьці беларускай мовы.
Паводле Мін’юсту, ліст парушае нормы Канстытуцыі наконт свабоды выбару мовы.
Вось цытата з гэтага ліста: “Неабходна перакуліць на 180 градусаў скіраванасьць выказваньня: “Чалавек павінен мець права выбару, на якой мове яму гаварыць”. “Мы робім выбар на карысьць беларускай мовы”. Так можна адказаць любому чынадралу-асымілятару, які атабарыўся ў структурах вэртыкалі рэжыму, калі ён спытае: “Что это ты перешёл на белорусский?”.
Зянон Пазьняк паведаміў «Свабодзе»:
«Таму што вельмі добра ва ўсім сьвеце гэта было ўспрынята. Я маю шмат водгукаў, і абмяркоўваецца гэта. Вельмі добра ліст успрыняты на Захадзе. І вельмі добра ўспрынялі ліст тыя людзі, каму яго даслалі. Вярнуўся толькі адзін нераздрукаваны ліст. Усе атрымліваюць, паміж сабой абмяркоўваюць, і ёсьць эфэкт. Відаць, каму трэба і дзе трэба, гэта прааналізавалі і прынялі меры. Ня мае значэньня, якія. Сказана – зроблена”.
Калі ў пэўныя тэрміны патрабаваньне Мін’юсту ня будзе выканана, пачнецца судовая працэдура ліквідацыі партыі. Зянон Пазьняк запэўніў, што такая пэрспэктыва яго ніколькі не палохае.
Мін'юст пагражае ліквідацыяй КХП-БНФ
, 7.12.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Палітыка]
Апэрацыя “Дзень нараджэньня Казуліна” рассакрэчана?
4.12.2007 [Палітыка]
Ці папросіць Казулін Лукашэнку аб памілаваньні?
4.12.2007 [Грамадзтва]
Судзьдзяў рыхтуюць да адмены сьмяротнага пакараньня
3.12.2007 [Грамадзтва]
Ці створана ў Беларусі безбар’ернае асяродзьдзе для інвалідаў?
1.12.2007 [Палітыка]
Артур Фінькевіч чакае другога суду
26.11.2007 [Палітыка]
Чаму ААН вярнулася да беларускага пытаньня?
26.11.2007 [Палітыка]
Якая палітычная будучыня Аляксандра Казуліна?
26.11.2007 [Палітыка]
Аўтарам ліста ў падтрымку Клімава пагражаюць судом
24.11.2007 [Грамадзтва]
Заўтра Аляксандру Казуліну спаўняецца 52 гады
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.