нядзеля, 12 кастрычніка 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
чацьвер, 6 сьнежня 2007, 18:15
Віталя Стажарава аштрафавалі на 350 000 рублёў
Любоў Лунёва, Менск
Суд Савецкага раёну Менску пакараў прадпрымальніка Віталя Стажарава штрафам за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў з заклікам прыйсьці 10 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваё стаўленьне да палітыкі ўладаў адносна малога і сярэдняга бізнэсу. Паплечнікі Віталя назвалі затрыманьне прадпрымальніка акцыяй запалохваньня актывістаў напярэдадні акцыі пратэсту.
Справу Віталя Стажарава разглядала судзьдзя Аксана Рэлява. Віталь не прызнаў сябе вінаватым .
Нагадаем: увечары 5 сьнежня яго затрымалі супрацоўнікі аховы Камароўскага рынку, у тым ліку былы кіраўнік міліцыі Савецкага раёну спадар Бусло. Яны знайшлі ў Віталя некалькі ўлётак, у якіх, сярод іншага, была інфармацыя пра тое, што прадпрымальнікі плянуюць сабрацца 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы. Гэта стала падставай, каб скласьці пратакол за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Ноч Віталь правёў у турме на вуліцы Акрэсьціна.
Віталь Стажараў апавёў Свабодзе ў судовай залі:
“Улады баяцца прадпрымальнікаў, баяцца, што народ выйдзе на плошчу і скажа “не” Ўказу № 760. Я лічу, што нічога не парушаў. Там не было закліку выйсьці на плошчу, там была інфармацыя пра мітынг прадпрымальнікаў”.
Вячаслаў Сіўчык прыехаў у суд на знак салідарнасьці з прадпрымальнікамі.
“Шкада Віталя, якога абсалютна беспадстаўна цягаюць, судзяць, пры тым, што ніхто не адмяняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Хоць і праблема, якая ўздымаецца мітынгам 10 сьнежня, закранае сотні тысяч беларусаў, якія могуць застацца бяз працы, бяз грошай, ня змогуць карміць свае сем’і. Улада цяпер на такім этапе свайго разьвіцьця, што ўжо ўсё роўна, законы даўно растаптаныя, і таму маем, што маем”.
Вячаслаў Сіўчык дадаў:
“Затрымліваў Віталя Бусло. Ён адыграў важную ролю ў барацьбе з абаронцамі Курапатаў. Я прыгадаў ягоны асабісты “подзьвіг”, калі прапалі на суткі людзі з намётаў. Кіраваў гэтым Бусло. На вельмі хлебную пасаду цяпер прызначаны. Як бачыце, ягоныя ранейшыя заслугі не забыліся”.
Адвакат Віталя Аляксандар Галіеў зьвярнуў увагу судзьдзі на адсутнасьць сьведак і шматлікія працэсуальныя парушэньні. Апроч таго, прадпрымальнік цяпер знаходзіцца на лекаваньні, бо мае праблемы са здароўем.
Судзьдзя абвясьціла перапынак на гадзіну, а потым зачытала прысуд – штраф 10 базавых велічынь (гэта 350 000 рублёў, або каля 170 даляраў).
Раней за распаўсюд улётак у судзе Заводзкага раёну прысудзілі да арышту прадпрымальнікаў Руслана Луцэнку і Алеся Таўстыку. Руслан Луцэнка дагэтуль застаецца за кратамі.
Прадпрымальнікі выйдуць на мітынг 10 сьнежня
, 06.12.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
6.12.2007 [Начная Свабода]
Якога будынку не хапае ў вашым горадзе?
6.12.2007 [Начная Свабода]
Чым розьніцца жыцьцё ў Горадні і Беластоку?
6.12.2007 [Начная Свабода]
Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
6.12.2007 [Грамадзтва]
Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
6.12.2007 [Грамадзтва]
Затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў
6.12.2007 [Грамадзтва]
"Начная аБЛОГа" - 6 сьнежня
6.12.2007 [Начная Свабода]
"Начная аБЛОГа" - 6 сьнежня
6.12.2007 [Грамадзтва]
Алесь Міхалевіч прапануе даслаць тэлеграмы У.Пуціну
6.12.2007 [Грамадзтва]
Прадпрымальнікі выйдуць на мітынг 10 сьнежня
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.