пятніца, 21 лістапада 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 5 сьнежня 2007, 9:29
Цытаты мінулага: В.Купрэйчык: “Чыноўнікі Дзяржкамдруку малаадукаваныя”
Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі
Пра што пісалі беларускія газэты 5 сьнежня ў розныя гады мінулага.
“Оршанский вестник” у 1917 годзе друкуе рэзалюцыю ІІ Беларускага зьезду ў Маскве: “Беларусь павінна карыстацца тэрытарыяльна-нацыянальнай аўтаноміяй у межах этнаграфічных межаў беларускага народу; па-за гэтымі граніцамі беларусы павінны мець нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію. Аўтаномная Беларусь мае ўваходзіць у склад будучай Расейскай Фэдэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі і дэпутаты-беларусы ва Ўсерасейскім Устаноўчым Сходзе ў гэтым сэнсе павінны абараняць інтарэсы беларускага народу”.
“ЛіМ” у 1937 годзе да дня “сталінскай” Канстытуцыі зьмясьціў нізку вершаў беларускіх паэтаў на гэтую тэму. “Народнае сьвята” Эдзі Агняцьвет:
“Мы пяем свае лепшыя песні
Пра таго, хто нам шчасце прынёс,
Хто, як сонца высокае ўвёсну,
Асвятляе прыгожы наш лёс;
Хто варожую зграю змятае
З твару нашай вялікай зямлі;
Хто пра шчасце народнае дбае,
Каб яшчэ весялей мы жылі!
Хто стварыў залатыя законы,
Даў нам радасць, свабоду і мір,
Хто ў Совет дэпутат ад мільёнаў —
Сталін наш, дарагі правадыр!”
“Па беларускім тэлебачаньні аб’явілі, што папулярнасьць і накладу вашай газэты нібыта ўпалі, — кажа пра газэту “Свабода” Віктар Купрэйчык са старонак “Имени” ў 1997 годзе. — Але я, як даўні чытач вашай газэты і многіх іншых выданьняў, ведаю, што знайсьці “Свабоду” ў газэтных шапіках у канцы працоўнага дня было немагчыма, у той час як, прыкладам, “Советская Белоруссия” ёсьць на прылаўках амаль заўсёды... На маю думку, чыноўнікі Дзяржкамдруку малаадукаваныя, бо ня ведаюць ня толькі гісторыю, але й літаратуру. Бо забаранялі і “Белую гвардыю” Булгакава, і “Доктара Жывага” Пастарнака. Людзі ўсё адно гэта прачыталі”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
9.12.2007 [Грамадзтва]
Найбольш папулярныя матэрыялы тыдня на нашым сайце
9.12.2007 [Грамадзтва]
Ваш выбар: найбольш чытаныя матэрыялы суботы
8.12.2007 [Грамадзтва]
Ваш выбар: найбольш чытаныя матэрыялы пятніцы
7.12.2007 [Грамадзтва]
Апытаньне да 10 сьнежня: “Абавязкова буду ў гэты дзень на плошчы”
7.12.2007 [Грамадзтва]
“Прадпрымальнікі назіраюць за акцыямі апазыцыі праз шыбы сваіх “Лексусаў” ды “Мэрсэдэсаў...”
7.12.2007 [Грамадзтва]
Званкі на Свабоду: Лукашэнка паехаў у Вэнэсуэлу, каб паспачуваць Уга Чавэсу
6.12.2007 [Грамадзтва]
Ваш выбар: найбольш чытаныя матэрыялы серады
5.12.2007 [Грамадзтва]
Званкі на Свабоду: “Для Беларусі гэта “чорная паласа”
4.12.2007 [Грамадзтва]
Апытаньне: “У вольнай краіне ня можа быць палітвязьняў”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.