серада, 20 жніўня 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
чацьвер, 6 сьнежня 2007, 16:41
Прадпрымальнікі выйдуць на мітынг 10 сьнежня
Алесь Дашчынскі, Менск
Сёньня ў Менску ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася прэсавая канфэрэнцыя прадпрымальнікаў. Яны заявілі, што 10 сьнежня мітынг пратэсту адбудзецца на Кастрычніцкай плошчы.
Менскі гарвыканкам дазволіў правесьці мітынг 10 сьнежня а 12-й гадзіне на плошчы Бангалор. Заяўнікі акцыі пратэсту
Алесь Таўстыка
,
Віктар Калей
і
Алесь Макаеў
, якія бралі ўдзел у прэс-канфэрэнцыі, заявілі, што мітынг адбудзецца, як і плянавалася, а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.
Паводле намесьніка старшыні кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Калея, калі плошча будзе заблякавана міліцыяй, то дэманстранты могуць пайсьці ў сквэр Янкі Купалы або на пляцоўку перад цыркам. Паводле спадара Калея, у такой сытуацыі цяжка нешта плянаваць. Магчыма, нехта нават паставіць намёт. Віктар Калей сказаў:
“Толькі не Бангалор. Я ўчора пасядзеў за сталом перамоваў у Менгарвыканкаме і скажу — цяжкавата. Вельмі вялікі груз я на свае плечы ўзваліў. Але, я думаю, ногі не падагнуцца. На калені я перад імі ня стану. Я сказаў — будзе плошча і мы там будзем”.
Арганізатары мітынгу выступаюць за скасаваньне прэзыдэнцкага ўказу № 760, у выніку якога працоўныя месцы могуць страціць 300 тысяч чалавек. Яны пратэстуюць супраць перасьледу прадпрымальнікаў уладамі. Таксама яны выказваюцца за выкананьне ўрадам 12 умоваў Эўразьвязу. Акрамя таго, арганізатары заклікаюць прадпрымальнікаў пайсьці з 1 студзеня 2008 году ў чарговы адпачынак бяз выплаты адзінага падатку.
Лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”
Віктар Гарбачоў
заявіў, што прэзыдэнцкі ўказ № 760 — самы жорсткі за ўсю гісторыю існаваньня прадпрымальніцтва ў Беларусі:
“Ёсьць група людзей, якая адважылася заявіць пра гэта на ўвесь голас. Наша плошча — гэта плошча ўсяго народа, а не асобнай групы чыноўнікаў на чале з галоўным. Наша задача — жыць у свабоднай краіне, прыходзіць на свабодныя плошчы і заяўляць згодна з канстытуцыяй сваю думку па тых законах, якія тычацца нас”.
Удзельнікі прэс-канфэрэнцыі прывіталі каардынатара кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алеся Таўстыку, які ўчора выйшаў з турмы на вуліцы Акрэсьціна. Алесь Таўстыка быў арыштаваны на 7 сутак за распаўсюд улётак пра мітынг. Ягоны намесьнік
Руслан Луцэнка
выйдзе на волю ў суботу. Алесь Таўстыка сказаў:
“Хачу перадаць ягоныя словы — усё, што нас ня можа зламаць, можа толькі нас загартаваць”.
Паводле спадара Гарбачова, на арганізатараў акцыі пратэсту чыніцца ціск з боку ўладаў.
“Можна казаць аб праслухоўваньні нашых тэлефонаў. На рынкі прыходзяць прадстаўнікі КДБ, МУС, работнікі рай- і гарвыканкамаў, удакладняюць, хто і як зьбіраецца ехаць. І ўся гэтая інфармацыя паступае ў Менск. Улада таксама не сядзіць і хоча даведацца, колькі народу будзе і як да гэтай акцыі ставіцца”.
Арганізатары акцыі заклікалі прадпрымальнікаў праявіць салідарнасьць і прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу. Адзін з заяўнікаў мітынгу Алесь Макаеў сказаў:
“Колькі б яны ні хапалі, колькі б людзей ні затрымлівалі, мітынг ёсьць каму праводзіць. Я кажу пра тых прадпрымальнікаў, якія прайшлі гэтыя плошчы і мітынгі. Я ўпэўнены, яны будуць выступаць на гэтай плошчы. Гэты мітынг патрэбны нам дзеля кансалідацыі і абароны сваіх правоў. І гэта ўсё будзе моцна гучаць на мітынгу. 10 сьнежня а 12 гадзіне я клічу людзей на Кастрычніцкую плошчу. Плошча будзе насіць імя Каліноўскага. Я ганаруся, што ў Беларусі ёсьць Каліноўскі”.
Прадпрымальнікі ня хочуць “таптацца на Бангалоры”
, 05.12.2007
Прадпрымальнікаў пакаралі за ўлёткі арыштамі
, 29.11.2007
Алесь Таўстыка на волі
Падчас прэс-канфэрэнцыі Мікалай Рамашын, Алесь Таўстыка, Віктар Гарбачоў, Віктар Калей, Леў Марголін
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
6.12.2007 [Начная Свабода]
Якога будынку не хапае ў вашым горадзе?
6.12.2007 [Начная Свабода]
Чым розьніцца жыцьцё ў Горадні і Беластоку?
6.12.2007 [Начная Свабода]
Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
6.12.2007 [Грамадзтва]
Маскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
6.12.2007 [Грамадзтва]
Затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў
6.12.2007 [Грамадзтва]
"Начная аБЛОГа" - 6 сьнежня
6.12.2007 [Начная Свабода]
"Начная аБЛОГа" - 6 сьнежня
6.12.2007 [Грамадзтва]
Алесь Міхалевіч прапануе даслаць тэлеграмы У.Пуціну
6.12.2007 [Грамадзтва]
Віталя Стажарава аштрафавалі на 350 000 рублёў
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.