[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 21 лістапада 2008
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
аўторак, 27 лістапада 2007, 9:26
Цытаты мінулага: “Скандальныя падрабязнасці высветліліся пасля заканчэння жніва” Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 27 лістапада ў розныя гады мінулага.

“Оршанский вестник” у 1917 годзе паведамляе: “У ноч на 23 лістапада адбылася аблава, якую зладзілі мясцовая міліцыя і Ваен. Рэвалюц. Каміт. з дапамогаю вайсковых часьцей. Мэтай аблавы было ачысьціць горад ад усялякіх падазроных асобаў, а таксама канстатаваць запасы харчоў першай неабходнасьці, што маюцца ў грам. Воршы... Затрымалі 17 падазроных асобаў... Падчас праверкі гатэляў заўважылі нясвоечасовую яўку асобаў, якія прыехалі і ад’ехалі, а таксама ёсьць пакаёўкі й прыслуга, якія, акрамя выкананьня службовых абавязкаў, служаць дзеля вядомых мэтаў...”

“На Ленінскай вуліцы ў Мінску вырас новы цудоўны будынак, — піша ў 1957 годзе “ЛіМ”. — Празрысты купал са шкла прыкметна адрознівае яго ад суседніх будынкаў. Што тут — планетарый, абсерваторыя? Ні тое, ні другое. Тут працавітымі, сапраўды залатымі рукамі мінскіх будаўнікоў па праекту беларускага архітэктара М.Бакланава ўзведзены сапраўдны палац выяўленчых мастацтваў — Дзяржаўны мастацкі музей БССР... Над уваходам велічная скульптура маці-Радзімы. Яе ўвасабляе строгая ў сваёй простай чалавечай прыгажосці маладая жанчына”.

“Народная газета” ў 1997 годзе пад рубрыкай “Сорамна!” друкуе: “Скандальныя падрабязнасці высветліліся пасля заканчэння жніва і раздачы прызоў і ўзнагарод за лепшыя паказчыкі. Як выявіла служба дзяржкантролю, ураджайнасць збожжавых з гектара ў калгасе імя Свярдлова Жлобінскага раёна была завышана ў параўнанні з сапраўднымі амаль у два разы... Гаспадарцы давялося развітацца з шыкоўным прызам Мінсельгасхарчу — легкавой машынай, а старшыні Аляксандру Піліпенку — з пасадай”.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
7.12.2007 [Чалавек]
6.12.2007 [Беларуская Атлянтыда: без бар'ераў]
5.12.2007 [Чалавек]
27.11.2007 [Цытаты мінулага]
24.11.2007 [Грамадзтва]
20.11.2007 [Грамадзтва]
20.11.2007 [Цытаты мінулага]
13.11.2007 [Цытаты мінулага]
13.11.2007 [Грамадзтва]
галоўная