чацьвер, 20 лістапада 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
панядзелак, 19 лістапада 2007, 14:53
Былы прэзыдэнцкі ідэоляг У.Холад лічыць сябе ахвярай правакацыі
Алег Грузьдзіловіч, Менск
У Вярхоўным Судзе пачаўся працэс у справе Ўладзімера Холада, былога першага намесьніка начальніка ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта, якога падазраюць у падбухторваньні да хабару й махлярстве.
Працэс у справе Ўладзімера Холада праходзіць за закрытымі дзьвярыма. Адвакат Марына Вараб’ёва, якая абараняе чыноўніка, паведаміла журналістам, што яе падабаронны віны не прызнае й кажа пра правакацыю.
Вось што адказала Марына Вараб’ёва на маё пытаньне пра тое, каму спатрэбілася такая правакацыя:
“Ня ведаю. Я ўжо казала, што мяне прасілі нічога не камэнтаваць. Прасіў мой кліент”.
Ад сябе Марына Вараб’ёва дадала: “Не разумею, чаму суд зрабілі закрытым”.
Уладзімера Холада арыштавалі сёлета 30 чэрвеня на працоўным месцы. Праваахоўныя органы паведамілі, што да чыноўніка прыйшлі ў той момант, калі ён атрымоўваў 35 тысяч даляраў. Паводле закону такі хабар лічыцца асабліва вялікім і прадугледжвае большае пакараньне.
Да таго ж пракуратура ўлічыла, што Ўладзімер Холад займаў адказную пасаду. Былому прэзыдэнцкаму ідэолягу можа пагражаць да 15 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Але дакладна які тэрмін просіць пракуратура для Ўладзімера Холада — невядома.
Між тым пэўныя арыенціры ў гэтай справе ёсьць. Выступаючы ў кастрычніку перад расейскімі журналістамі, Аляксандар Лукашэнка выказаўся наконт гэтага выпадку. “Пад кантролем два хабары ўзяў. Пасадзілі. Вось цяпер хай адмазваецца. Пэўна... трынаццаць гадоў атрымае”, — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Акрамя падбухторваньня да атрыманьня хабару Ўладзімера Холада судзяць і за махлярства. Паводле адной з вэрсіяў, чыноўнік браў грошы, каб падзяліцца з начальствам. “А паколькі не пасьпеў падзяліцца, то ператварыўся ў махляра”, — мяркуе былы судзьдзя, вядомы праваабаронца Гары Паганяйла.
“Цяперашнім уладам і тым праваахоўнікам, якія гэтую апэрацыю наладзілі, нявыгадна было даводзіць яе да канца. Нявыгадна адсочваць, каму ж ён перадасьць гэтыя грошы. Таму яе спынілі, а Холада запужалі тым, што можа атрымаць і болей”.
Прадстаўнік пракуратуры камэнтаваць справу Ўладзімера Холада адмовіўся.
А.Лукашэнка вызваліў У.Холада ад працы ў Цэнтрвыбаркаме
, 18.11.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Грамадзтва]
Ці карумпаваная беларуская судовая сыстэма?
6.12.2007 [Грамадзтва]
Арыштаваны адказны супрацоўнік Мінабароны
5.12.2007 [Грамадзтва]
Справу экс-кіраўніка “Белнафтахіму” А. Бароўскага перадалі ў Вярхоўны суд
30.11.2007 [Грамадзтва]
Ці не падпалі асуджаныя за напад на З.Ломаця пад амністыю?
30.11.2007 [Грамадзтва]
Уладзімера Холада асудзілі да 8 гадоў зьняволеньня
30.11.2007 [Палітыка]
Асуджаныя 4 афіцэраў КДБ і Рады Бясьпекі, якія зьбівалі З. Ломаця
29.11.2007 [Чалавек]
Завяршыліся слуханьні ў справе аб зьбіцьці Зянона Ломаця
21.11.2007 [Грамадзтва]
Кіроўцы з залішняй вагой цела часьцей гінуць у аўтааварыях
19.11.2007 [Грамадзтва]
Хто фармуе несуцяшальную статыстыку ДТЗ – кіроўцы ці пешаходы?
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.