[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 29 жніўня 2008
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
панядзелак, 26 лістапада 2007, 20:57
Наваполацкія хімікі патрабуюць падвышэньня заробкаў Радыё Свабода Незалежны прафсаюз ААТ “Палімір” патрабуе падвышкі заробкаў. Надоечы прайшло паседжаньне выканаўчага бюро прафсаюзу, на якім было прынята рашэньне зьвярнуцца з адпаведным патрабаваньнем да генэральнага дырэктара прадпрыемства і кіраўніцтва акцыянэрнага таварыства.

Патрабаваньне было аформлена ў выглядзе адкрытага ліста да генэральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандра Шамашова.

Сёньня спадар Шамашоў сустрэўся з кіраўніком Незалежнага прафсаюзу Іванам Сьвятохам. Заводзкае кіраўніцтва паабяцала ўзьняць аклады на асноўнай вытворчасьці на 7%.

Аднак такая падвышка сябраў прафсаюзу не задавальняе. Адначасова Іван Сьвятоха зьвярнуў увагу генэральнага дырэктара на факты псыхалягічнага ціску на сябраў прафсаюзу з боку кіраўнікоў вышэйшага і сярэдняга зьвяна прадпрыемства. Спадар Шамашоў паабяцаў узяць гэтае пытаньне пад свой кантроль і забясьпечыць выкананьне закону аб прафсаюзах.

На сёньняшні дзень у Незалежным прафсаюзе ААТ “Палімір” каля 700 сябраў. Гэта самая вялікая недзяржаўная прафсаюзная арганізацыя ў Полацкім рэгіёне.

Беларускі ўрад трымае справаздачу ў Жэнэве, 14.11.2007
У Наваполацку пікетаў не дазволілі, 28.10.2007


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
8.12.2007 [Грамадзтва]
24.6.2007 [Грамадзтва]
24.5.2006 [Грамадзтва]
23.5.2006 [Грамадзтва]
9.3.2006 [Эканоміка]
7.2.2006 [Эканоміка]
24.1.2006 [Эканоміка]
17.1.2006 [Грамадзтва]
13.1.2006 [Эканоміка]
галоўная