[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  чацьвер, 20 лістапада 2008
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
аўторак, 16 кастрычніка 2007, 13:22
Гомель: пры падзеньні гелікоптэра пацярпелі пілёты Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў аэрапорце “Гомель” з вышыні 300 мэтраў упаў гелікоптэр. Двое пілётаў апынуліся заціснутымі ў кабіне. Дзякуючы выратавальнікам, абодва пілёты былі вызвалены. Мэдыкі канстатуюць шматлікія пераломы ў пілётаў. Пацярпелых завезьлі ў лякарні Гомеля.

Прэсавы сакратар Гомельскага абласнога ўпраўленьня па надзвычайных сытуацыях Руслан Габрылёў паведаміў, што гелікоптэр выконваў плянава-трэнірованчы палёт.

Паводле Р.Габрылёва, на 7-й хвіліне палёту, пры заходзе на другі круг, у гелікоптэра спыніўся рухавік і паветраная машына абрынулася з вышыні на канцавую паласу бясьпекі на тэрыторыі аэрапорта.

Гелікоптэр УЛАЦ-261 выраблены ў 2006 годзе ва Ўкраіне. Належыць вытворчаму аб’яднаньню “Гомельхімсэрвіс”. Выкарыстоўваўся пры правядзеньні хімапрацовак расьлінаў у сельскай гаспадарцы.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
1.12.2007 [Чалавек]
26.11.2007 [Грамадзтва]
12.11.2007 [Грамадзтва]
9.10.2007 [Грамадзтва]
24.9.2007 [Чалавек]
3.9.2007 [Грамадзтва]
21.3.2007 [Грамадзтва]
21.3.2007 [Палітыка]
20.3.2007 [Грамадзтва]
галоўная