чацьвер, 20 лістапада 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
пятніца, 26 кастрычніка 2007, 15:13
Віцебск 500 гадоў таму: тут былі ВКЛ, Расея альбо Кіеўская Русь?
Радыё Свабода, Віцебск
Тэма грамадзкага рэдактара тыдня.
Віцебскія мінакі адказвалі на пытаньні карэспандэнткі Радыё Свабода пра гісторыю Беларусі і ролю знакамітых землякоў у гэтай гісторыі.
Карэспандэнтка: "Віцебск 500 гадоў таму ў якую дзяржаву ўваходзіў?"
Дзяўчына: "Я ня памятаю". (сьмяецца)
Хлопец: "Я ня ведаю, я зь Берасьця".
Карэспандэнтка: "А горад Берасьце тады ў якой дзяржаве быў?"
Хлопец: "500 год таму? У Вялікім Княстве Літоўскім".
Спадарыня: "Не, ну гэта Расея была!"
Карэспандэнтка: "500 гадоў таму?"
Спадарыня: "Так. Ці, можа, Кіеўская Русь? Ня ведаю!"
Карэспандэнтка: "А ці гаворыць вам пра што-небудзь імя Леў Сапега?"
Хлопец:"Гэта вялікі канцлер вялікага Княства Літоўскага. Ён выдаў Статут пра... А вось пра што Статут, я й ня памятаю. Думаю, гэтага дастаткова ведаць".
Дзяўчына: "Гэта беларускі дзеяч. Знакаміты".
Карэспандэнтка: "А ў якой галіне дзеяч? Чым ён вядомы?"
Дзяўчына: "У яго, здаецца, ёсьць нейкія творы. Калі я не памыляюся..."
Карэспандэнтка: "А вы ня ведаеце, дзе ён нарадзіўся? Ён жа нарадзіўся на Віцебшчыне".
Дзяўчына: "Не!"
Хлопец:"Не, ня ведаю".
Карэспандэнтка: "Ёсьць такая гістарычная асоба – Леў Сапега. Ён нарадзіўся ў мястэчку Астроўна за 20 км ад Віцебску. Вам вядома пра яго што-небудзь?"
Дзяўчына: "Гэта канцлер ВКЛ".
Карэспандэнтка: "ВКЛ – гэта што за дзяржава такая?"
Дзяўчына: “Вялікае Княства Літоўскае, была такая дзяржава на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літвы. Сталіцай была Вільня. Гэта моцнае княства было".
Карэспандэнтка: "І колькі год таму гэта было?"
Дзяўчына: "Ой, я ня памятаю!"
Карэспандэнтка: "А хто такі Язафат Кунцэвіч? Што вы пра яго чулі? Як ягоны лёс зьвязаны з Віцебскам?"
Спадарыня: "Хто?"
Карэспандэнтка: "Язафат Кунцэвіч".
Спадарыня: "Хто-хто? Адкуль я магу ведаць? Можа, чула нешта... Не, ня чула. Ня ведаю. Ну, вы і пытаньні задаеце..."
Хлопец: "Кунцэвіч? Вось ня ведаю. А гэта зьвязана з гісторыяй Віцебска?"
Карэспандэнтка: "Так, ён быў забіты ў Віцебску ў 1621 годзе. На той час ён быў уніяцкім біскупам".
Спадар: "А, гэтага ведаю. Ён быў каталіцкі сьвятар. І яго забілі віцябляне. Ці не?"
Карэспандэнтка: "А за што забілі?"
Спадар: "За што? Ну, не падабаўся ён ім, вось і забілі".
Дзяўчына: "Кунцэвіч? Таксама нейкі выбітны беларускі дзеяч. Вось прозьвішча я напэўна чула, а хто такі – ня памятаю!"
Другая дзяўчына: "Гэта з рэлігіяй неяк зьвязана. Ці не? Пэўна, усё ж так. Не, я зараз не ўзгадаю..."
Карэспандэнтка: "Што вы так няпэўна адказваеце? Можа, бянтэжыцеся?"
Дзяўчына: "Не. Проста гісторыю Беларусі трэба лепей вывучаць!"
Камэнтар грамадзкага рэдактара Лявона Вольскага:
Для большасьці народу Сапега як бы наагул нешта прывіднае. Калі я ў школе вучыўся, то мала чым адрозьніваўся: незразумела, як канцлер – дык нешта тады нямецкае або польскае. Але тая мінуўшчына Польшчы ну зусім ужо невядомая… Ня так даўно, праўда, пра тую постаць “калярытна” выказаўся кіраўнік нашай дзяржавы. Аднак і гэта нічога не палепшыла ў разуменьні народам стану з Сапегам, іншымі канцлерамі ды выбітнымі беларускімі асобамі…Такая вось сумная справа.
Людзі прызвычаіліся, што цягам аднаго часу мы жылі з Расеяй у адной дзяржаве. Аднак ніхто ня ведае, што мы і з Польшчай жылі некалі ў адной дзяржаве. І з Украінай некалі жылі ў адной дзяржаве.
А вось палякі пра тое выдатна ведаюць. Ды й украінцы ў большасьці, як ні дзіўна. Я пераканаўся ў гэтым, калі быў у адным мястэчку на Луччыне. “Во як мова падобная!” У адказ: “Лішне казаць: мы ж некалі ў адным Вялікім Княстве жылі...”
У нас тое веданьне каранёў мэтанакіравана вынішчанае. Прапагандуецца хіба з найбольшым плёнам толькі савецкае збліжэньне нацыяў і народнасьцяў у адну аднародную плынь, што размаўляе збольшага па-расейску.
Але тое як бы “слияние города и деревни” – зусім не навечна.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
5.12.2007 [Начная Свабода]
У якую краіну вы ніколі б не паехалі на заробкі?
4.12.2007 [Грамадзтва]
Vox populi: як бы вы параілі вырашыць сытуацыю ў Пензе?
1.12.2007 [Грамадзтва]
Апытаньне: чым розьняцца і чым падобныя выбары ў Расеі і Беларусі?
26.11.2007 [Грамадзтва]
Апытаньне: у чым іронія вашага жыцьця?
14.11.2007 [Грамадзтва]
Што трэба рабіць, каб мець выдатную фізычную форму?
14.11.2007 [Грамадзтва]
На якое адно пытаньне вы сапраўды хацелі б мець адказ?
19.10.2007 [Грамадзтва]
Як уплывае надвор'е на ваш настрой?
11.10.2007 [Начная Свабода]
Пра якое разьмеркаваньне вы марыце?
3.10.2007 [Грамадзтва]
Што вы ведаеце пра дзейнасьць партызанаў?
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.