[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  чацьвер, 20 лістапада 2008
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
аўторак, 19 верасьня 2006, 14:37
Беларускія ўлады па-ранейшаму парушаюць права на свабоду рэлігіі Радыё Свабода Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы аб свабодзе сумленьня ў розных краінах сьвету. Дакумэнт падрыхтаваны дзярждэпартамэнтам ЗША. У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца, што “хаця за мінулы год назіраліся пэўныя паляпшэньні, права на свабоду рэлігіі застаецца ў Беларусі няроўным для розных канфэсіяў”.

У справаздачы дзярждэпартамэнту гаворыцца, што беларускія ўлады працягваюць абмяжоўваць дзейнасьць многіх рэлігійных групаў, выкарыстоўваючы жорсткія ўмовы закону аб свабодзе рэлігіі, прынятым 4 гады таму. Паводле справаздачы, хаця ў Беларусі няма афіцыйнай царквы, аднак Беларуская праваслаўная царква мае дзяржаўныя прэфэрэнцыі ў параўнаньні зь іншымі рэлігійнымі аб'яднаньнямі.

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што беларускія ўлады “працягваюць запалохваць, штрафаваць і затрымліваць прыхільнікаў розных веравызнаньняў”, адзначаецца, што не прымаецца ніякіх мераў, каб спыніць продаж антысэміцкай літаратуры праз дзяржаўных распаўсюднікаў і крамы Беларускай праваслаўнай царквы.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
8.12.2007 [Чалавек]
9.7.2007 [Чалавек]
8.4.2007 [Культура]
13.3.2007 [Палітыка]
7.1.2007 [Грамадзтва]
30.9.2006 [Сымбаль веры]
4.9.2006 [Чалавек]
20.4.2006 [Сымбаль веры]
14.4.2006 [Сымбаль веры]
галоўная