чацьвер, 20 лістапада 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
аўторак, 16 траўня 2006, 14:19
Што думаюць жыхары сталіцы пра рашэньне Буша?
Радыё Свабода
Апытаньне “Свабоды”: "Як вы ставіцеся да рашэньня Джорджа Буша забараніць уезд у ЗША высокапастаўленым беларускім чыноўнікам, а таксама іхным жонкам і мужам?" Карэспандэнтка задавала гэтае пытаньне на вуліцах Менску.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Джордж Буш падпісаў Указ аб забароне на ўезд у ЗША высокапастаўленых беларускіх кіраўнікоў, якія спрычыніліся да парушэньня правоў чалавека, фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама перашкаджаюць пераходу да дэмакратыі ў Беларусі. У сьпіс “неўязных” таксама будуць уключаны мужы або жонкі памянёных асоб. Як да гэтага ставяцца беларускія грамадзяне?
(Спадар: ) “Гэтыя санкцыі, якія тычацца дзеючых асобаў з ураду краіны, няхай будуць уведзеныя. Я думаю, што шмат краінаў пагодзіцца з тым, што выбары й сапраўды былі недэмакратычнымі. Але я бы забараніў толькі чыноўнікам, а сем'і не павінны цярпець”.
(Юначка: ) “Канечне, калі гэта адзіная мера, якую ЗША могуць выкарыстаць у дачыненьні беларускіх чыноўнікаў, то падтрымліваю. Але сем'і, жонкі ня маюць дачыненьня да дзеяньняў іхных мужоў. Здараецца так, што з-за аднаго чалавека церпіць уся сям'я. Таму ня варта было б, напэўна, забараняць жонкам, бо яны могуць і не падтрымліваць сваіх мужоў”.
(Юнак: ) “Я стаўлюся да гэтага выключна станоўча. Бо цяперашні ўрад ня мае аніякага дачыненьня да дэмакратыі – самі ж бачыце што адбываецца. Таму лічу, што міжнародная блякада – гэта правільны крок. Таксама, калі жанчына ці мужчына абіраюць сабе таго ці іншага чалавека, то яны ведаюць іхныя погляды й усё ж такі падтрымліваюць іхныя ідэі. Таму лічу, што забарона й на іх распаўсюджваецца правільна”.
(Спадар: ) “Пэўна, не падтрымліваю. Пры чым тут выбары? Выбары ж нармалёва прайшлі...”
(Спадар: ) “Выбары не былі дэмакратычнымі – гэта любы разумны чалавек зразумее. Я лічу, што правільна, нельга выпускаць людзей, якія вядуць нячэсную гульню. І гэта трэба зразумець усім, тады будзе плюс і тады нешта тут зьменіцца”.
(Спадар: ) “На мой погляд патрэбныя яшчэ больш жорсткія меры, каб нашыя ўлады баяліся. Бо калі няма гэтага фактара страху, то яны могуць рабіць усялякія беззаконнасьці, што яны й робяць”.
(Спадар: ) “Як я гэта разумею? Гэта дэмакратычная краіна? Чаму яны забараняюць уезд? Дзе іхная дэмакратыя, няхай яны ў нас павучацца!”
(Юнак: ) “Падтрымліваю, як кажуць, абедзьвюма рукамі. Але, насамрэч, усе гэтыя санкцыі павінныя быць больш жорсткімі. Бо ім і так тут добра ў сваёй стайні сядзець”.
(Юнак: ) “Вельмі добра, што санкцыі прынятыя. Бо гэта нагадвае міжнароднай супольнасьці, што выбары не былі дэмакратычнымі. На жаль, гэта можа й ня мець нейкіх дакладных вынікаў, але гэта добры крок”.
Гл.таксама
Джордж Буш забараніў уезд у ЗША беларускім міністрам
Вінцук Вячорка прывітаў рашэньне Джорджа Буша
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
9.12.2007 [Грамадзтва]
Найбольш папулярныя матэрыялы тыдня на нашым сайце
9.12.2007 [Грамадзтва]
Ваш выбар: найбольш чытаныя матэрыялы суботы
8.12.2007 [Грамадзтва]
Ваш выбар: найбольш чытаныя матэрыялы пятніцы
7.12.2007 [Грамадзтва]
Апытаньне да 10 сьнежня: “Абавязкова буду ў гэты дзень на плошчы”
7.12.2007 [Грамадзтва]
“Прадпрымальнікі назіраюць за акцыямі апазыцыі праз шыбы сваіх “Лексусаў” ды “Мэрсэдэсаў...”
7.12.2007 [Грамадзтва]
Званкі на Свабоду: Лукашэнка паехаў у Вэнэсуэлу, каб паспачуваць Уга Чавэсу
6.12.2007 [Грамадзтва]
Ваш выбар: найбольш чытаныя матэрыялы серады
5.12.2007 [Грамадзтва]
Званкі на Свабоду: “Для Беларусі гэта “чорная паласа”
5.12.2007 [Грамадзтва]
Цытаты мінулага: В.Купрэйчык: “Чыноўнікі Дзяржкамдруку малаадукаваныя”
4.12.2007 [Грамадзтва]
Апытаньне: “У вольнай краіне ня можа быць палітвязьняў”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.