[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  нядзеля, 14 сакавіка 2010
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
нядзеля, 19 сакавіка 2006, 23:33
Жывыя галасы Кастрычніцкай плошчы (частка 2) Радыё Свабода На што спадзяюцца тыя, хто прыйшлі на Кастрычніцкі пляц? У што вераць? Што штурхнула людзей на пратэст? Хтосьці ня першы раз рызыкуе, нехта быў расчараваны, але зноў прыйшоў выказаць сваю пазыцыю. Нехта ўпершыню перакрочыў страх і далучыўся да пратэстоўцаў.

(Карэспандэнт: ) “Што вас прывяло на пляц сёньня?”

(Стас: ) “Гэта мая пазыцыя нязгоды з палітыкай Лукашэнкі — наагул, зь ягоным існаваньнем у беларускай палітыцы”.

(Карэспандэнт: ) “Не асьцерагаецеся быць тут?”

(Стас: ) “Не. Нават калі затрымаюць, гэта ніяк не паўзьдзейнічае на маю пазыцыю, на мае думкі”.

(Карэспандэнт: ) “Многія расчараваныя, кажуць, што бяз сэнсу прыходзіць…”

(Спадар: ) “Бяз сэнсу сядзець дома!”

(Хлопец: ) “Баяцца глупа. А калі будуць страляць у маіх сяброў, я хачу ў гэты момант быць побач зь імі. Для нас Рэспубліка Беларусь — гэта свабода слова, мая свабода, іх свабода, свабода выбараў”.

(Спадар: ) “У гэтай краіне лад зьмяніўся, калі я меў 17 гадоў. Я быў піянэрам і камсамольцам, і я не хачу сабе будучыні, падобнай да майго дзяцінства: з камунізмам і зьездамі”.

(Спадарыня: ) “Мы хочам спрычыніцца да таго, што адбываецца, хочам падтрымаць Мілінкевіча, бо яму пляскалі на сустрэчах. Я на падобных мерапрыемствах перад тым не бывала. Што мяне штурхнула? Я вальналюбны чалавек”.

(Дзяўчына: ) “На гэтую плошчу мяне прывяло жаданьне атрымаць доўгачаканую свабоду. Я пачала яе чакаць ад 1994 году”.

(Карэспандэнт: ) “А ў вашым жыцьці быў пэрыяд, калі вы адчувалі сябе свабоднай?”

(Дзяўчына: ) “Мабыць, толькі калі я два гады жыла за мяжой, у Латвіі”.

(Хлопец: ) “Дзіўлюся: людзей запужалі ўсімі гэтымі кінолягамі, сабакамі, снайпэрамі на дахах. Я сюды прыйшоў сам, бо ўсе мае сябры вырашылі паглядзець на падзеі праз тэлевізар”.

Гл.таксама
На Кастрычніцкай плошчы ідзе шматтысячны мітынг (фота)
Калёна рухаецца да плошчы Перамогі


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
3.12.2007 [Палітыка]
3.12.2007 [Палітыка]
3.12.2007 [Палітыка]
2.12.2007 [Палітыка]
19.11.2007 [Палітыка]
1.11.2007 [Палітыка]
25.9.2007 [Палітыка]
19.9.2007 [Палітыка]
12.9.2007 [Палітыка]
10.9.2007 [Грамадзтва]
галоўная