чацьвер, 20 лістапада 2008
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 29 чэрвеня 2005, 16:24
У Тураве сьвятар Сергій арганізаваў прытулак для дзяцей
Казімер Яноўскі, Тураў
Пры тураўскай Усясьвяцкай праваслаўнай царкве протаярэй Сергій Храпіцкі арганізаваў прытулак для дзяцей з праблемных сем’яў.
Да нядаўняга часу ў прытулку жылі сямёра дзяцей з так званых праблемных сем’яў. Сьвятар ды парафіяне невыпадкова зьвярнулі на іх увагу. Распавядае настаяцель Усясьвяцкай царквы протаярэй Сергій Храпіцкі:
(Протаярэй Сергій: ) “Дзеці, якія прыходзілі да царквы, яны заўсёды былі нейкія не апранутыя, галодныя. Калі мелі магчымасьць, мы проста нешта давалі, з дому прыносілі. Потым зьявілася мажлівасьць дапамогі праз нашу парафію. Была пабудавана такая трапезьніца, арандаваны дом для дзяцей”.
Дапамагалі ўтрымліваць прытулак брацтва віленскіх мучанікаў, мясцовая сялянская гаспадарка фэрмэра Міхаіла Шруба, іншыя добрыя людзі.
Зь цягам часу ў Жыткавічах зьявілася магчымасьць уладкаваць дзяцей у дом-інтэрнат. Але прытулак, цяпер найбольш дзённага прызначэньня, усё адно дзейнічае пры царкве. У трапезьніцу прыходзіць да дзясятка дзецей падсілкавацца, паслухаць царкоўныя чытаньні, паглядзець духоўныя відэафільмы. Знаёмлюся з хлапчуком, у сям’і якога (на жаль, праблемнай сям’і) трынаццаць дзяцей.
(Хлапчук: ) “Піліпка я! Кожны дзень сюды прыходжу, каб навучыцца чытаць, пісаць і задачкі рашаць. Мяне тут вучаць, кормяць”, — кажа тураўскі хлапчук.
Айцец Сергій лічыць, што царква павінна даць магчымасьць чалавеку, тым больш дзецям, вольна ўздыхнуць, далучыцца да духоўнай чысьціні. І ўвагу варта зьвяртаць найперш на абяздоленых:
(Протаярэй Сергій: ) “У наш час, такі жорсткі час, трэба зьвярнуць увагу на кінутых. Царква павінна даць ім магчымасьць удыхнуць сьвежага паветра, чысьціні”.
Сьвятар, дарэчы, апрача царкоўнай, мае ўнівэрсытэцкую адукацыю. Раней працаваў у навукова-дасьледчым інстытуце фізычных праблемаў пры БДУ, быў актыўным сябрам Таварыства беларускай мовы. З прыхільнасьцю протаярэй Сергій ставіцца да беларускага адраджэньня.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
9.10.2007 [Грамадзтва]
Гомель: пастара царквы “Жывое слова” выклікалі ў пракуратуру
26.8.2007 [Грамадзтва]
Міліцыя затрымала ўдзельнікаў сустрэчы пастара Сабілы з жыхарамі Гомеля
9.6.2007 [Чалавек]
Леанід Сярэдзіч: “Калі я знайду гэты ножык, то я буду знаць, што Бог ёсьць...”
8.6.2007 [У што я веру]
Леанід Сярэдзіч: “Калі я знайду гэты ножык, то я буду знаць, што Бог ёсьць...”
13.4.2007 [Грамадзтва]
Гомель: пракуратура папярэджвае за рэлігійнае вучэньне
27.3.2007 [Грамадзтва]
Падпал касьцёлу ў Мазыры: падазраюцца сатаністы
5.1.2007 [Грамадзтва]
Гомельскім крышнаітам і Сьведкам Іеговы няма дзе зьбірацца
2.5.2006 [Грамадзтва]
Радаўніца ў Чарнобыльскай зоне
12.9.2005 [Культура]
Тураўскай эпархіі – 1000 гадоў
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.