аўторак, 16 сакавіка 2010
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
пятніца, 25 лістапада 2005, 19:59
Эўрапейскія студэнты выступаюць ў абарону Тацяны Хомы
Альгерд Невяроўскі, Менск
Эўрапейскія студэнты распачалі акцыю ў абарону студэнткі Тацяны Хомы, выключанай зь Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту (БДЭУ).
Як мы
паведамлялі раней
, студэнцкая актывістка Тацяна Хома была выключаная з БДЭУ. На сайце нарвэскай студэнцкай арганізацыі STL распачаўся збор подпісаў пад наступнымі патрабаваньнямі:
– Тацяна Хома павінна працягнуць навучаньне ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце.
–Тацяна Хома павінна мець магчымасьць жыць у інтэрнаце.
–Усе студэнты Беларусі павінны мець права ўдзельнічаць як у нацыянальным, так і ў міжнародным студэнцкім руху.
Як паведаміла беларускай "Свабодзе" сама Тацяна Хома, якая на пачатку лістапада была абраная ў кіраўніцтва Зьвязу нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы (ESIB), старшыня гэтага саюзу Ваня Івошавіч ужо зьвярнулася да Эўрапейскай асацыяцыі ўнівэрсытэтаў з просьбай разгледзець пытаньне выключэньня Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту з гэтай арганізацыі.
Студэнцкі зьвяз таксама зьвяртаецца да ўсіх замежных партнэраў БДЭУ з просьбай спыніць усялякія кантакты з гэтым унівэрсытэтам.
Тацяна Хома мае намер абскардзіць сваё выключэньне з унівэрсытэту ў Міністэрстве адукацыі і праз суд.
Зьнешнія спасылкі:
Партал studenty.by
Сайт нарвэскіх студэнтаў STL
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
23.5.2007 [Палітыка]
Онлайн-канфэрэнцыя з маладафронтаўцам Аляксеем Янушэўскім
25.4.2007 [Грамадзтва]
Павал Хівук: “Адзіная краіна, у якой я хацеў бы жыць – Беларусь”
16.2.2007 [Чалавек]
Чаму ў галяндцаў шчасьлівыя дзеці?
3.5.2006 [Суайчыньнікі]
Студэнцкія пратэсты ў Францыі вачыма беларусаў
15.11.2005 [Чалавек]
Беларуска ўпершыню абраная ў кіраўніцтва эўрапейскай студэнцкай арганізацыі
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.