чацьвер, 18 сакавіка 2010
Грамадзтва
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 25 траўня 2005, 16:51
Акцыю пратэсту супраць перайменаваньня вуліцаў на праспэцке Скарыны разагналі амонаўцы (фотарэпартаж)
Галіна Абакунчык, Менск
(Эфір – 24 траўня 2005.) У Менску на праспэкце Францішка Скарыны прайшлі акцыі пратэсту супраць перайменаваньня вуліцаў і праспэктаў сталіцы. “Ланцуг неабыякавых людзей” адбыўся паводле рашэньня Сталай нарады дэмакратычных сілаў з удзелам прадстаўнікоў палітычных партыяў. Мастацкую акцыю-пэрфоманс арганізавалі прадстаўнікі моладзевага грамадзка-палітычнага руху. Абедзьве акцыі былі разагнаныя сіламі АМАП, затрымана восем чалавек.
Чалавек у мантыі Францішка Скарыны, якога вядуць пераапранутыя ў міліцэйскую форму маладзёны, узброеныя дубінкамі й дзіцячымі пісталетамі – так выглядзеў флэш-моб, арганізаваны сябрамі Маладога фронту й іншых арганізацыяў.
Акцыя распачалася й завяршылася за некалькі хвілінаў: яе ўдзельнікі пасьпелі крыкнуць усяго некалькі словаў перад тым, як амонаўцы заштурхалі іх у аўтобус.
(Галасы: ) “Абараніце Скарыну!”
(Галасы: ) “За што вы іх затрымліваеце?”
(Галасы: ) “Скарыну абараніце!”
Удзельнікі “Ланцугу неабыякавых людзей” з партрэтамі Францішка Скарыны выстраіліся ўздоўж праспэкту Скарыны праз гадзіну. Але й да іх неўзабаве падышлі амонаўцы. Яны не хапалі людзей, але пачалі выцясьняць іх з галоўнай сталічнай магістралі на вуліцу Няміга. Пры гэтым, яны адбіралі партрэты першаршадрукага з рук пратэстоўцаў і разрывалі іх на кавалкі. Вось як на гэта рэагавалі ўдзельнікі акцыі.
(Удзельніца: ) “Я ня думала, што людзі ў форме замест таго, каб абараняць людзей, выхопліваюць з рук партрэты і рвуць іх.”
(Удзельніца: ) “Куды ідуць нашыя падаткі? Ды вось на пракорм гэтых здаровых і нахабных у форме.”
Разгон акцыі пратэсту адбываўся на вачах у сотняў менчукоў, многія зь якіх даведаўшыся пра сутнасьць падзеі выказвалі сваю падтрымку пратэстоўцам. Вось што, у прыватнасьці, сказалі Свабодзе сямейная пара пэнсіянэраў.
(Спадар: ) “Я ня думаю, што ёсьць вэтэраны, якія запатрабуюць перайменаваньня праспэкта Машэрава. Я не кажу пра тое, якім ён быў насамрэч, але для вэтэранаў гэта сымбаль.”
(Спадарыня: ) “Навошта ўвогуле гэтае перайменаваньне? Гэта ж нашая гісторыя!”
Амоўнаўцы пакінулі ўдзельнікаў акцыі толькі пасьля таго, як выціснулі іх на ўзьбярэжную Сьвіслачы.
Адзін з арганізатараў “Ланцугу неабыякавых людзей” ад партыі Беларускага народнага фронту Аляксей Янукевіч ягоны вынік падсумаваў гэтак.
(Янукевіч: ) “Шкада, канечне, што мы ня здолелі пастаяць на праспэкце Францішка Скарыны, але досыць шмат людзей пабачылі, як мірных грамадзянаў АМАПаўцы штурхаюць і гоняць няведама куды. Я думаю, што гэта зрабіла на людзей пэўнае ўражаньне й я нават перакананы, што многія задумаюцца куды ідзе Беларусь і што ж адбываецца ў нашай краіне. А некаторыя можа нават пачнуць па-новаму ацэньваць сітуацыю ў краіне і далучацца да шэрагу змагароў за свабоду й незалежнасьць.”
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
6.12.2007 [Чалавек]
Пачынаюць судзіць Віталя Стажарава
6.12.2007 [Грамадзтва]
У Беларусі пададзена больш за 800 заявак на акцыі пратэсту
30.11.2007 [Грамадзтва]
А. Макаеў: “Прадпрымальнікі гатовыя выйсьці на несанкцыянаваную акцыю 10 сьнежня”
25.11.2007 [Грамадзтва]
“Маладыя дэмакраты” віншавалі Казуліна і апынуліся ў міліцыі
19.11.2007 [Грамадзтва]
Мітынг прадпрымальнікаў у Менску
15.11.2007 [Грамадзтва]
Пухавічы: актывісты Партыі камуністаў беларускай судзяцца з уладамі
10.11.2007 [Палітыка]
Тыдзень у Беларусі ў фатаздымках, 4 – 9 лістапада, ч.1
10.11.2007 [Палітыка]
“Праскі акцэнт”. Сацыяльны і Эўрапейскі: адрозьненьні і падабенствы
5.11.2007 [Палітыка]
Цытаты дня – 5 лістапада
5.11.2007 [Палітыка]
В.Івашкевіч: “Табу з плошчы Каліноўскага зьнятае”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.