[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  чацьвер, 18 сакавіка 2010
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
пятніца, 13 ліпеня 2007, 17:47
КДБ абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі? Радыё Свабода Як падае агенцтва “Інтэрфакс”, неназваная крыніца ў КДБ Беларусі паведаміла агенцтву, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі.

“Распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да пяці грамадзянаў, якія вялі на тэрыторыі Беларусі выведную дзейнасьць у інтарэсах польскай выведкі”, – расказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле ягонай інфармацыі. крымінальная справа распачатая паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу Беларусі (здрада дзяржаве), падазраванымі ў справе праходзяць пяць чалавек, адзін зь якіх – грамадзянін Расеі.

На запыт карэспандэнта Радыё Свабода кіраўнік Цэнтру інфармацыі й грамадзкіх сувязяў Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі Валеры Надтачаеў не пацьвердзіў, але й не абверг інфармацыі пра выкрыцьцё сеткі польскіх шпіёнаў i адмовіўся даваць камэнтары.

Прэсавы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Моніка Садкоўская была зьдзіўленая паведамленьнем Інтэрфаксу і паведаміла, што ніякай інфармацыі ў гэтай справе польская амбасада ня мае.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
7.12.2007 [Грамадзтва]
6.12.2007 [Грамадзтва]
5.12.2007 [Грамадзтва]
30.11.2007 [Грамадзтва]
30.11.2007 [Грамадзтва]
30.11.2007 [Палітыка]
29.11.2007 [Чалавек]
21.11.2007 [Грамадзтва]
19.11.2007 [Грамадзтва]
19.11.2007 [Грамадзтва]
галоўная