[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  чацьвер, 18 сакавіка 2010
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
панядзелак, 16 ліпеня 2007, 6:9
Намесьнік старшыні КДБ у эфіры ОНТ распавёў пра меркаваных шпіёнаў Радыё Свабода Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі аб’явіў у нядзелю па тэлебачаньні пра затрыманьне меркаваных польскіх шпіёнаў. У нядзелю ў эфіры тэлеканалу ОНТ намесьнік старшыні КДБ В.Вягера заявіў, што абвінавачаныя – былыя вайскоўцы, якія зьбіралі інфармацыю для выведкі Польшчы.

Паводле Вягеры, у асноўным гэтая інфармацыя тычылася стану аб’яднанай сыстэмы проціракетнай абароны Беларусі і Расеі. Намесьнік старшыні КДБ заявіў, што шпіёны не пасьпелі нанесьці шкоды абароназдольнасьці Беларусі. Як паведамлялася ў тэлеэфіры, адзін з затрыманых Уладзімер Рускін заявіў, што яго завэрбавала польская выведка на тэрыторыі Польшчы. Паводле яго, пры ўезьдзе ў Польшчу памежныя службы знайшлі ў ягонай машыне алькаголь, колькасьць якога ў пяць разоў перавышала норму, і польская выведка прапанавала не зьвяртаць увагу на гэта, калі ён стане рэзыдэнтам у Беларусі.

Агенцтва "Інтэрфакс" паведамляе, што сярод абвінавачаных – былы начальнік выведкі адной з зэнітна-ракетных брыгадаў Беларусі Віктар Богдан, якога затрымалі на месцы службы. Паведамляецца таксама, што адзін з затрыманых грамадзянін Расеі прыйшоў з павіннай у ФСБ Расеі.

Крымінальная справа за здраду дзяржаве ў форме шпіянажу (артыкул 356 частка 1 Крымінальнага кодэксу Беларусі), заведзеная супраць пяці меркаваных рэзыдэнтаў, перададзеная ў суд. Пакараньне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Падрабязнасьці і камэнтары – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.

Польскі друк: затрыманьне так званых “польскіх шпіёнаў” – правакацыя Менску 14.07.2007
КДБ абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі? 13.07.2007


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
7.12.2007 [Грамадзтва]
6.12.2007 [Грамадзтва]
5.12.2007 [Грамадзтва]
30.11.2007 [Грамадзтва]
30.11.2007 [Грамадзтва]
30.11.2007 [Палітыка]
29.11.2007 [Чалавек]
21.11.2007 [Грамадзтва]
19.11.2007 [Грамадзтва]
19.11.2007 [Грамадзтва]
галоўная