пятніца, 29 жніўня 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
панядзелак, 7 траўня 2007, 14:59
Беларусь – Францыя. Палітычныя і эканамічныя дачыненьні
Юры Дракахруст, Прага
Дыпляматычныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі былі ўсталяваныя ў студзені 1992 году. У тым самым годзе адбыўся афіцыйны візыт у Францыю старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча.
Візыт прэзыдэнта Лукашэнкі ў Францыю ў 1996 годзе, падчас якога адбыліся ягоныя перамовы з прэзыдэнтам Шыракам, быў
адзіным афіцыйным візытам
цяперашняга кіраўніка Беларусі ў краіну Заходняй Эўропы за ўвесь час ягонага кіраваньня. Пасьля паездкі Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнцкая ўлада ў Беларусі павінна быць умацаваная на францускі ўзор.
У лістападзе 1996 году ў Беларусі адбыўся канстытуцыйны рэфэрэндум, які істотна ўмацаваў ўладу кіраўніка дзяржавы.
Францыя не прызнала легітымнасьці Нацыянальнага сходу
, сфармаванага паводле вынікаў гэтага рэфэрэндуму. Францускі бок таксама адмовіўся ўвесьці ў дзеяньне дамову аб узаемаразуменьні і супрацоўніцтве, падпісаную прэзыдэнтамі Лукашэнкам і Шыракам.
У 1998 годзе, падчас
дыпляматычнага канфлікту
, зьвязанага з высяленьнем паслоў краінаў Эўразьвязу і ЗША зь іх рэзыдэнцыяў у пасёлку “Дразды”, пасол Францыі, разам з калегамі з іншых краінаў ЭЗ і паслом ЗША, пакінуў Беларусь. Тады Парыж разглядаў магчымасьць поўнага разрыву дыпляматычных дачыненьняў зь Менскам.
У 1999 годзе дачыненьні былі нармалізаваныя, аднак палітычны дыялёг разьвіваўся ня надта інтэнсіўна.
У адрозьненьні ад палітычнай сфэры,
эканамічныя стасункі
дзьвюх краінаў пашыраліся даволі пасьпяхова. Аб’ём узаемнага гандлю павялічыўся з 85 мільёнаў даляраў у 1995 годзе да 473 мільёнаў даляраў летась.
Летась Францыя займала 11-е месца ў сьвеце сярод гандлёвых партнэраў Беларусі паводле агульнага таваразвароту і 6-е месца – паводле аб’ёмаў імпарту. Амаль усё апошняе дзесяцігодзьдзе Беларусь мела невялікае адмоўнае сальда ў гандлі з Францыяй, летась яно склала 68 мільёнаў даляраў.
Агульны аб’ём францускіх інвэстыцыяў у беларускую эканоміку за апошнія 5 гадоў склаў каля 6 мільёнаў даляраў, у Беларусі зарэгістраваныя 40 камэрцыйных прадпрыемстваў з удзелам францускага капіталу.
Сярод прыкладаў эканамічнага, а таксама культурнага ўзаемадзеяньня варта прагадаць крытыку Лукашэнкам рэклямы ў Менску. Паводле беларускага кіраўніка, у сталіцы на кожным скрыжаваньні віселі
“францужанкі з замызганымі тварамі”
.
А.Мілінкевіч: Перамога Н.Сарказі вельмі важная для дэмакратычных сілаў Беларусі
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Культура]
Э.Багдонас: “Будзем надалей знаёміць беларусаў зь літоўскай культурай”
6.12.2007 [Палітыка]
Якія зьмены адбудуцца пасьля адкрыцьця офісу Эўракамісіі ў Менску?
5.12.2007 [Палітыка]
МЗС Беларусі і Эўракамісія парафіравалі пагадненьне аб адкрыцьці офісу Эўракамісіі ў Менску
4.12.2007 [Палітыка]
А.Лукашэнка: “У эўрапейцаў няма сур’ёзнага падыходу да Беларусі...”
26.11.2007 [Палітыка]
А.Лукашэнка: “Эўропа ня хоча нармалізацыі дачыненьняў зь Беларусьсю”
24.11.2007 [Палітыка]
Х.Шмід: вызваленьне палітвязьняў – ключ да нармалізацыі стасункаў з ЭЗ
23.11.2007 [Палітыка]
Цытата дня – 23 лістапада
23.11.2007 [Палітыка]
Нямецкія палітыкі пра стасункі зь Беларусьсю
23.11.2007 [Палітыка]
12 умоваў Эўразьвязу: што выканана?
23.11.2007 [Палітыка]
Прапановы Эўразьвязу Беларусі застаюцца ў сіле
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.