[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 7 студзеня 2009
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
чацьвер, 19 красавіка 2007, 21:18
Міліцыя разагнала мітынг апазыцыі ў Бішкеку Радыё Свабода Увечары ў сталіцы Кіргістану сілы аховы правапарадку разагналі ўдзельнікаў мітынгу, якія другі тыдзень патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева. Намёты і юрты дэманстрантаў дэмантаваныя.

Галоўная плошча горада ачэпленая міліцыяй. Паведамляецца, што міліцыя выкарыстала сьлезацечны газ, калі натоўп пачаў закідваць будынак камянямі. Ёсьць пацярпелыя з абодвух бакоў.

Прапрэзыдэнцкая прэса абвінаваціла лідэраў апазыцыі ў сёньняшніх хваляваньнях, якія назвала “хуліганствам”. Тым часам лідэры апазыцыі заклікалі і пратэстоўцаў устрымацца ад гвалту і спыніць дэманстрацыю пратэсту.

Урад Кіргістану праводзіць тэрміновае паседжаньне.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
12.11.2007 [Палітыка]
9.11.2007 [Палітыка]
7.11.2007 [Палітыка]
7.11.2007 [Палітыка]
26.9.2007 [Палітыка]
16.7.2007 [Палітыка]
11.5.2007 [Палітыка]
20.4.2007 [Палітыка]
20.4.2007 [Грамадзтва]
галоўная