чацьвер, 20 лістапада 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
пятніца, 23 сакавіка 2007, 13:11
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларускага народу
Радыё Свабода, Прага
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла зьвярнулася з зваротам да беларускага народу з нагоды 89-х угодкаў абвяшчэньня БНР.
“Дарагія суродзічы-беларусы!
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам – Днём 25-га Сакавіка.
25 сакавіка 1918 году беларускі народ абвясьціў сьвету, што ён скідае з свайго краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці і абвяшчае Беларускую Народную Рэспубліку незалежнай і вольнай дзяржавай.
На жаль, ня змог тады наш аслаблены вайною народ абараніць сваю маладую Рэспубліку ад новай няволі. І ня мелі мы прыяцеляў у сьвеце, якія б за нас заступіліся. Пачаўся новы перасьлед. Чужакі гэтым разам фізычна нішчылі нашых найлепшых людзей, выкаранялі нашую мову, нашыя адвечныя хрысьціянскія каштоўнасьці. Нішчылі нас і казалі, што яны нашыя “браты”.
І на жаль, некаторыя з нас ім паверылі. А дасюль верылі. Толькі падзеі апошняга часу іх пераканалі, што народ наш зажыве шчасьліва адно тады, калі будзе сам гаспадаром у сваёй хаце.
Дарагія суродзічы, нашая будучыня сёньня ў нашых руках. Ад нас залежыць, ці мы будзем гаспадарамі ў сваёй хаце, ці будзем надалей жыць, дастасоўваючыся да чужых жаданьняў.
Нашае нацыянальнае сьвята – Дзень Волі – найлепшая нагода, каб паказаць сьвету і самім сябе, што мы народ паўнавартасны, што мы здольныя ня толькі быць гаспадарамі ў сваёй краіне, але што мы здольныя быць добрымі гаспадарамі. Адзінае, чаму нам трэба зноў навучыцца – гэта любіць і шанаваць адзін аднаго, бо ўсе мы беларусы, усе мы сыны і дочкі тае самае беларускае зямлі.
Дык зь вялікай надзеяй зьвяртаюся сёньня да ўсіх вас, дарагія мае суродзічы-беларусы, дома і на чужыне: пакажыце ў дзень 25-га Сакавіка, што мы зьяднаны народ і што разам мы здольныя адрадзіць наш край, каб перадаць нашым дзецям і ўнукам не “апошнюю дыктатуру ў Эўропе”, а вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Дык памажы нам Божа!
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвіла,
старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі“, – гаворыцца ў звароце.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
4.12.2007 [Палітыка]
Пытаньні крэдыту і паставак энэрганосьбітаў абмяркоўвацца ня будуць?
4.12.2007 [Палітыка]
Аляксандар Лукашэнка пачне здабычу нафты ў Вэнэсуэле
4.12.2007 [Палітыка]
Вольга Казуліна: “Тата не пісаў заявы аб памілаваньні і сумняюся, што напіша”
4.12.2007 [Палітыка]
У Менск зьбіраецца Ўладзімер Пуцін
29.11.2007 [Палітыка]
"Белая Русь" рыхтуецца да рэгістрацыі
29.11.2007 [Палітыка]
Як у Менску камэнтуюць заяву ЗША?
20.11.2007 [Палітыка]
Г.Вайс: тактыка і стратэгія Эўразьвязу і Нямеччыны ясная
20.11.2007 [Палітыка]
З каналу “Беларусь-ТБ” у Маскве запатрабавалі 45 мільёнаў даляраў
20.11.2007 [Палітыка]
Г.Вайс: мы да пэўнай ступені падзяляем матывы Вашынгтона
19.11.2007 [Палітыка]
Якой будзе кампэнсацыя страчаных ільготаў для міліцыянтаў?
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.