[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 20 жніўня 2008
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
субота, 8 сьнежня 2007, 16:20
Што кажуць пра зьезд БНФ ягоныя ўдзельнікі? Галіна Абакунчык, Менск З дэлегатамі Х зьезд Партыі БНФ гутарыла нашая карэспандэнтка.

Карэспандэнтка: “Сябра сойму БНФ Вацлаў Арэшка, якія вашы ўражаньні ад хады зьезду?”

Спадар: “Зьезд ідзе нармалёва, менш канфліктна, чым некаму здавалася раней”.

Спадар: “Мяне завуць Аўсенка Аляксандр, я зь Пінску. Ідуць нармалёвыя дыскусіі ў эўрапейскім стылі, ёсьць здаровая канкурэнцыя. Так і павінна быць”.

Спадар: “Я Эдуард Брокараў – кіраўнік партыйнай арганізацыі Горацкага раёна. Цалкам станоўчыя ўражаньні, тут людзі займаюцца справай. Ёсьць рэцыдывы камуністычных справаздачаў і так званых “наездаў” на сваіх праціўнікаў. Але ж цалкам у нас ідзе нармалёвая партыйная праца. І калі Вячорка будзе кіраўніком партыі, то гэта будзе добра, і калі Міхалевіч – гэта будзе добра, і калі Івашкевіч – таксама будзе ня горш”.

Спадар: “Мяне завуць Рыгор Кастусёў, я прыехаў са Шклова, зьяўляюся кіраўніком Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. І для мяне самае галоўнае – і спадзяюся, што ў фронце гэта сёньня будзе вырашана – палепшыць выкарыстаньне таго патэнцыялу, які ёсьць у фронце”.

Карэспандэнтка: “Якія вашыя ўражаньні і якія спадзяваньні ўскладаеце на вынік зьезду?”

Спадар: “Мяне завуць Палуда Андрусь, я прыехаў з Магілеўшчыны – усходу нашай краіны. Ад зьезду я найперш чакаю таго, каб партыя імкнулася да пераменаў. Спадзяюся, што гэты зьезд толькі надасьць гэтаму дынамікі і гэта партыю толькі ўмацуе”.

Спадар: “Барыс Вырвіч, Бялынічы. Уражаньне пакуль самае станоўчае, пачатак працы зьезду атрымаўся даволі пасьпяховым, дыскусія рухаецца ў каструктыўным рэчышчы. І, канечне ж, ад зьезду я найперш чакаю пераменаў. Палітычная партыя не павінная застацца культурніцкай арганізацыяй. Палітычная партыя павінная адпавядаць сваёй назьве і быць скіраванай на палітычныя чыньнікі”.

Спадар: “Алег Юркін -- намесьнік старшыні Кастрычніцкай рады суполкі БНФ у Менску. Я спадзяюся, што ў выніку гэтага зьезду, па-першае, фронт застанецца адзіным цэлым. Па-другое, што ён наладзіць дзейную і эфэктыўную працу. І спадзяюся, што на наступным зьезьдзе ўжо з урадавых пазыцый будзем наступаць. Вось гэта мае спадзяваньні”.


У Менску праходзіць зьезд Партыі БНФ, 8.12.2007


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
галоўная