пятніца, 29 жніўня 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
субота, 8 сьнежня 2007, 12:31
Апэрацыя “Дзень нараджэньня Казуліна” рассакрэчана?
Алег Грузьдзіловіч, Менск
Калі прызначаць працэс над Артурам Фінькевічам? Чым будзе займацца ў калёніі Андрэй Клімаў? Як пачуваецца вязень шклоўскай калёніі Зьміцер Дашкевіч? Вязьні ў калёніі, дзе трымаюць Аляксандра Казуліна, сачылі за тым, як палітыка віншавалі з днём народзінаў госьці калёніі.
Прайшло ўжо болей за два тыдні як справу маладзёвага актывіста
Артура Фінькевіча
перадалі ў суд і нават вызначылі, хто з судзьдзяў будзе весьці працэс. А ці прызначылі дзень, калі пачнецца працэс? Я дазваніўся да актывісткі Касі Галіцкай. Дзяўчына кажа, што Артур даслаў з турмы ліст, зь якога вынікае, што дата пачатку суду яму невядомая.
“Ён у бадзёрым настроі. Піша нам такія аптымістычныя лісты, што нам падымае настрой, а ня мы яму. Усё наадварот. Пра справу сваю нічога ня піша. Пра ўмовы ўжо пісаў, што яны значна лепшыя за тыя, якія ёсьць, калі сядзіш як адміністрацыйна арыштаваны, толькі што маральна цяжэй. І кантынгент там іншы. Не бамжы ці алькаголікі, а людзі са значна больш сур’ёзнымі рэчамі”.
Нагадаю, Артуру Фінькевічу, які адбывае ў Магілёве “хімію” за палітычныя графіці, пагражае трохгадовае зьняволеньне за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня.
“Настаўляе вязьняў на добры шлях”
Палітвязьня
Андрэя Клімава
, якога трымаюць у Мазырскай калёніі строгага рэжыму, наведала жонка Тацяна. Высьветлілася, што Клімава прызначылі працаваць на шкоднай вытворчасьці: там, дзе ад ізаляцыі з дапамогай хімічных рэчываў ачышчаюць медныя драты. Андрэй Клімаў выказаўся супраць такога разьмеркаваньня, паколькі ў яго хворае сэрца, а такая вытворчасьць лічыцца вельмі шкоднай. Пакуль да вязьня прыслухаліся, і канчатковае рашэньне аб ягоным працаўладкаваньні не прынятае.
Тацяна Клімава нагадала, што яе муж просіць людзей дасылаць яму ў турму лісты і таксама DVD-дыскі для прагляду відэафільмаў. На дрэннае стаўленьне да сябе з боку сакамэрнікаў Андрэй Клімаў ня скардзіцца.
“Канешне, Андрэй адчувае сябе іншародным элемэнтам сярод такіх людзей, і яму даюць гэта зразумець, але ён сказаў, што калі яму ўдасца наставіць на добры шлях хаця б аднаго асуджанага, вярнуць яго да нармальнага жыцьця, ён будзе лічыць, што жыў не дарэмна”.
Былы дэпутат Андрэй Клімаў трэці раз за кратамі. Ён пакараны на два гады зьняволеньня за артыкул у інтэрнэце, у якім нібыта заклікаў супроць дзейнай ўлады.
Лідэр “Маладога фронту”
Зьміцер Дашкевіч
за мінулы тыдзень зноў не даслаў сваякам зьвестак пра сябе. У Шклоўскай калёніі, дзе трымаюць актывіста, адмаўляюцца паведаміць, як пачуваецца Зьміцер Дашкевіч.
Апэрацыі пашкодзіла кансьпірацыя?
Цікавы ліст даслаў сваякам
Аляксандар Казулін
. Нагадаю, два тыдні таму ў яго адбылося трохдзённае спатканьне з жонкай і дочкамі, якое прыпала на дзень народзінаў. У той жа дзень ў калёнію павіншаваць вядомага палітыка прыехалі калегі па партыі, праваабаронцы, журналісты. Аказваецца, каб ім замінаць, у нядзелю былі мабілізаваныя супрацоўнікі адміністрацыі калёніі. Падрабязнасьці Аляксандар Казулін даведаўся ад сукамэрнікаў, распавяла дачка палітыка Вольга.
“Калі ён вярнуўся ў калёнію пасьля спатканьня, то высьветліў, што па “бяздротаваму тэлеграфу” ўся калёнія ўжо ведала, як прайшла “апэрацыя дзень нараджэньня Казуліна”. Што гэта была за апэрацыя? Аказваецца, шмат каго з супрацоўнікаў прымусілі дадаткова працаваць у тую нядзелю. Некаторыя міліцыянты пераапрануліся ў рабочых і пілавалі дрэвы на дарозе, якая вядзе да калёніі. Шмат у якіх месцах перагарадзілі дарогу, каб не даехалі людзі, якія выправіліся павіншаваць тату. Ён з гэтай прычыны жартуе, што, як звычайна, шараговым міліцыянтам давялося ахвяраваць сваімі выходнымі”.
Нагадаю, учора ў Вашынгтоне адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазыцыі з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, дзяржсакратаром Кандалізай Райс ды іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША. У тым ліку было пацьверджана патрабаваньне тэрміновага вызваленьня Аляксандра Казуліна ды іншых беларускіх палітвязьняў.
Артур Фінькевіч чакае другога суду
1.12.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Грамадзтва]
З.Пазьняк: “Вельмі добра ўспрынялі ліст тыя людзі, каму яго даслалі”
4.12.2007 [Палітыка]
Ці папросіць Казулін Лукашэнку аб памілаваньні?
4.12.2007 [Грамадзтва]
Судзьдзяў рыхтуюць да адмены сьмяротнага пакараньня
3.12.2007 [Грамадзтва]
Ці створана ў Беларусі безбар’ернае асяродзьдзе для інвалідаў?
1.12.2007 [Палітыка]
Артур Фінькевіч чакае другога суду
26.11.2007 [Палітыка]
Чаму ААН вярнулася да беларускага пытаньня?
26.11.2007 [Палітыка]
Якая палітычная будучыня Аляксандра Казуліна?
26.11.2007 [Палітыка]
Аўтарам ліста ў падтрымку Клімава пагражаюць судом
24.11.2007 [Грамадзтва]
Заўтра Аляксандру Казуліну спаўняецца 52 гады
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.