пятніца, 29 жніўня 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
нядзеля, 2 сьнежня 2007, 18:12
Як галасавалася расейскім беларусам?
Юры Дракахруст, Прага
Якія ўражаньні ў расейскіх беларусаў ад сёньняшняга галасаваньня і выбарчай кампаніі наагул? Гэтыя пытаньні мы задалі некаторым прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Расеі.
Аляксандар Блешчык – юрыст з Екацірэнбургу, малой бацькаўшчыны першага прэзыдэнта Расеі Ельцына.
Радыё Свабода: “Аляксандар, як адбывалася галасаваньне на выбарчым участку, дзе Вы галасавалі?”
Блешчык: “Усё адбывалася спакойна. Адзінае, што я заўважыў, што на ўчастку не было ніякай інфармацыі пра партыі, якія бяруць удзел у выбарах. Не было праграмаў гэтых партый. На ранейшых выбарах яны на участках былі, а цяпер – не”.
Радыё Свабода: “А ці былі на ўчастку, дзе Вы галасавалі назіральнікі?”
Блешчык: “Не, я ня бачыў. Я жыў на ўскрайку Екацірэнбургу, у нас тут маленькі участак. Магчыма, у цэнтры гораду былі назіральнікі ад партый”.
Радыё Свабода: “А як Вы наагул ацэньваеце выбарчую кампанію?”
Блешчык: “Мы ўсе, грамадзяне Расеі, добра разумеем , якімі будуць вынікі галасаваньня. Незалежна ад палітычных поглядаў мы ўсе ведаем, хто будзе пераможцам. Што тычыцца парушэньняў, то я, як юрыст, лічу, што вялікіх парушэньняў не было, усё было даволі прымальна. Але варта зазначыць, што фінансавае забесьпячэньне партый было няроўным. Некаторыя партыі, зразумела, мелі больш грошай, і таму іх агітацыя была больш яскравай”.
Маскоўскі банкір Андрэй Макагон пайшоў галасаваць у 10 гадзін раніцы.
Макагон: “Я пайшоў галасаваць раніцай, але ўжо было шмат людзей на ўчастку. Пераважна людзі сталага веку, моладзі амаль не было. На участку, дзе я галасаваў, былі два назіральнікі: адзін падлічваў колькасьць тых, хто прыйшоў на выбары, другі глядзеў, ці ўжываецца сыстэма парушэньняў "карусэль".
Радыё Свабода: “Андрэй, а як Вы ацэньваеце выбарчую кампанію у цэлым?”
Макагон: “Шкада, але Расея ідзе па шляху Беларусі, гэта недзе Беларусь 1996 году. Вельмі знакавым быў артыкул Паўла Шарамета ў "Ведомостях", які піша , што расейцам зараз трэба ўжо ня кпіць з беларусаў, а вучыцца ў іх, вучыцца, як змагацца ў такіх умовах.
Тыя незалежныя партыі, якія засталіся, ня здолелі дамовіцца паміж сабой. Я маю на ўвазе найперш "Яблоко" і СПС. Усю гэтую кампанію разваліў менавіта Яўлінскі, які адмовіўся ад кампрамісаў, а таксама партыя "Грамадзянская Сіла" Баршчэўскага, які ня здолеў знайсьці месца ў СПС і вымушаны быў стварыць сваю партыю. Таму дэмакраты шлі на гэтыя выбары трыма калёнамі. Шмат маіх знаёмых пайшлі галасаваць менавіта за партыю Баршчэўскага, як за новую плынь у дэмакратычным руху”.
Радыё Свабода: “Беларусы розныя што ў Беларусі, што ў Расеі. Але, Андрэй, кола Вашых знаёмых маскоўскіх беларусаў – за каго галасавалі пераважна?”
Макагон: “Пераважна за СПС і "Яблоко". На тыя мерапрыемствы, якія ладзяць маскоўскія беларусы, звычайна прыходзяць актывісты менавіта гэтых дзьвюх партый, паглядзець, як мы жывем. Ну і хаўрусьнікі беларускіх партый – гэта зноў жа найперш СПС і, у меншай ступені, "Яблоко".
Фотарэпартаж: Як галасавалі расейцы ў Менску?
, 2.12.2007
Расея: Генадзі Зюганаў ня верыць, што галасы падлічаць правільна
, 2.12.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Палітыка]
“Расейская ўлада – ЗАТ “Крэмль”, беларуская – унітарнае прадпрыемства”
4.12.2007 [Праскі акцэнт]
“Расейская ўлада – ЗАТ “Крэмль”, беларуская – унітарнае прадпрыемства”
3.12.2007 [Палітыка]
АБСЭ: выбары ў Расеі не былі справядлівыя
3.12.2007 [Палітыка]
Ф.Лук’янаў: Пытаньне – што Пуцін будзе рабіць з гэтым вынікам?
3.12.2007 [Палітыка]
А.Рар: “Лібэральная ідэя ў Расеі памерла”
3.12.2007 [Палітыка]
Дзяніс Мельянцоў: “Мяккае кіраваньне” дэмакратыяй"
3.12.2007 [Палітыка]
Мікалай Злобін: “Манаполія – гэта рэцэпт правалаў”
2.12.2007 [Палітыка]
Л.Ярмошына: выбары можна ацаніць станоўча
2.12.2007 [Палітыка]
Барыс Нямцоў: “Пуцін стаў Лукашэнкам”
2.12.2007 [Палітыка]
Экзыт-пол ВЦИОМ: прайшлі 4 партыі
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.