[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 20 жніўня 2008
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
субота, 8 сьнежня 2007, 10:41
Зьезд Партыі БНФ. Першы дзень Радыё Свабода У другім туры галасаваньня Вінцук Вячорка набраў 118 галасоў, Алесь Міхалевіч – 110 галасоў. Паводле рэглямэнту, за старшыню павінна прагаласаваць болей за палову дэлегатаў – 121. 9 сьнежня дэлегаты павінны зацьвердзіць вынікі галасаваньня.

10:00 На зьезд абрана 264 дэлегаты, прысутнічае – 228.





Зьезд партыі БНФ, Менск, 8.12.2007

Зьезд партыі БНФ, Менск, 8.12.2007

Зьезд партыі БНФ, Менск, 8.12.2007


11:00 Са справаздачамі выступілі старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка і ягоныя намесьнікі Аляксей Янукевіч, Юры Хадыка, Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч.

Зьезд партыі БНФ, Менск, 8.12.2007


11:23 Вінцук Вячорка: “Празь некалькі дзён пасьля нашага зьезду ў Менск прыяжджае прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Прыяжджае на 2 дні з пакуль што ня яснай мэтай, але мы як незалежніцкая сіла, як нацыянальна адказная сіла павінна зразумела абазначыць сваю пазыцыю. Нас чакаюць няпростыя выклікі ў наступныя гады”.



“Наша трывога за зьберажэньне незалежнасьці Беларусі сёньня стала агульным грамадзкім настроем. Да 90% нашых суайчыньнікаў лічаць незалежнасьць аснаватворнай каштоўнасьцю”, - падкрэсьліў В.Вячорка.


12:14 Алесь Міхалевіч: "Цяперашні старшыня Партыі БНФ ня змог выкарыстаць дасягнутыя падчас выбарчай кампаніі 2006 году перавагі і адмовіўся ад далейшага цеснага супрацоўніцтва з палітыкам Мілінкевічам".



Паводле Алеся Міхалевіча, праца з былым кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам застаецца для партыі "стратэгічна важнай".

Кіраўнік гарадзенскай філіі Сяргей Мальчык: “Фронт больш ня можа дазволіць сабе працаваць на дзядзю - на АДС ці на Мілінкевіча. Фронт павінен заняцца сабой”.

Андрэй Юркоў: “Ня ведаю, ці зробіць лепш замена лідэра, але ведаю, што горш ня будзе. Мы змагаемся супраць рэжыму, але часам унутры партыі ўжываюцца тыя самыя мэтады, што ўжывае рэжым”.

Што кажуць пра зьезд БНФ ягоныя ўдзельнікі?, 8.12.2007





Партыя БНФ, лічыць намесьнік старшыні Віктар Івашкевіч, працуе пасьпяхова. Доказам, паводле ягоных слоў, стаў лістападаўскі маніторынг недзяржаўных газэт і інтэрнэт-сайтаў: 58% памянёных у публікацыях апазыцыянэраў зьяўляюцца сябрамі партыі.

Прэтэндэнты на старшыню ў дакумэнтах зьезду прадстаўляюць свае праграмы і прынцыпы працы.

Вінцук Вячорка: Якім я не хачу бачыць БНФ. Я не хачу і не дазволю, каб кіраўніцтвам БНФ маніпулявалі, каб псыхалягічна і фінансава залежалі ад такіх маніпулятараў. Я не хачу і не дазволю – на маю думку, адзіную ў Беларусі ідэйную партыю – пераўтварыць у “НГО-шку” для палітбізнэсу невялікай групы людзей.

Алесь Міхалевіч: Празь зьмены ў партыі прыйсьці да зьменаў у краіне. Партыя БНФ павінна быць ва ўладзе ў Беларусі. Імкнуцца да сумесных дзеяньняў у першую чаргу з роднаснымі ідэалягічна палітычнымі партыямі і грамадзкімі арганізацыямі: Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя, КХП-БНФ, Рух “За свабоду!”, "Малады фронт", "Правы альянс”.

Віктар Івашкевіч: У 2008 годзе Партыя БНФ абавязана ўзначаліць сацыяльныя пратэсты пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, “бо інакш іх узначаляць крамлёўскія стаўленьнікі пад сьцягам аб’яданьня з Расеяй”. Патрабаваць правядзеньня свабодных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, уключэньня прадстаўнікоў Партыі БНФ у выбарчыя камісіі. Перамога ў выбарах, стварэньне фракцыі БНФ у Палаце прадстаўнікоў.

12:20 Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрый Хадыка склаў свае паўнамоцтвы.



"Я складаю свае паўнамоцтвы з пачуцьцём аптымізму і верай у тое, што БНФ перажыве крызысны стан, умацуе адзінства сваё і дэмакратычнай апазыцыі, а таксама працягне сваё пераможнае змаганьне за нацыянальна-дзяржаўнае адраджэньне Беларусі", — сказаў Ю.Хадыка.



Дэлегаты зьезду праз галасаваньне прызналі дзейнасьць кіраўніцтва Партыі БНФ задавальняючай.


17:12 На пасаду старшыні Партыі БНФ вылучаныя Вінцук Вячорка, Алесь Міхалевіч і Віктар Івашкевіч. Кожны зь іх выступіў з 10-хвіліннай прамовай.

Зьезд партыі БНФ, Менск, 8.12.2007

Міхалевіч: “Я не дазволю Партыі БНФ удзельнічаць у кааліцыях толькі дзеля кааліцыяў. Партыя павінна супрацоўнічаць з ідэйна блізкімі сіламі... Апошнімі гадамі партыя хутчэй дэградавала, чым разьвівалася... Мілінкевіч - лідэр, а Вячорка адмовіўся ад супрацоўніцтва”.

Зьезд партыі БНФ, Менск, 8.12.2007


Вячорка: “Партыя БНФ - адзіная нацыянальна адказная палітычная сіла. Патрэбныя ясныя прынцыпы ўдзелу ў кааліцыях. Мы можам удзельнічаць у іх, калі незалежнасьць ёсьць абсалютнай каштоўнасьцю”.


Івашкевіч: “Партыя БНФ павінна праводзіць кампанію за свабодныя выбары. Павінна з адной з партыяў АДС пераўтварыцца ў лідэра нацыянальнага руху. Павінна ўзяцца за стварэньне шырокага эўрапейскга руху, а не аддаваць гэта асобным людзям.... 14 сьнежня ў Менск прыяжджае Ўладзімер Пуцін. Заклікаю 12-га выйсьці на Кастрычніцкую плошчу зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і сьцягамі Эўразьвязу. Калі ніхто ня выйдзе, я выйду сам, бо я разумею што нехта павінен паказаць прыклад рэальных дзеяньняў”.

18:21 Вынікі першага туру галасаваньня на старшыню Партыі БНФ. “За” Вінцука Вячорку – 107, “За” Віктара Івашкевіча – 26, “За” Алеся Міхалевіча – 104. Абвешчаны другі тур.



Пасьля абвяшчэньня вынікаў першага туру галасаваньня, да дэлегатащ зьезду зьвярнуўся Віктар Івашкевіч. Ён заявіў, што ў другім туры будзе галасаваць за Вінцука Вячорку. “Міхалевіч павінен прайсьці вялікі шлях, каб стаць публічным палітыкам”, - заявіў В.Івашкевіч.


18:40 Вынікі другога туру галасаваньня на старшыню Партыі БНФ: “за” Вінцука Вячорку – 118 галасоў, “за” Алеся Міхалевіча – 110 галасоў. За старшыню павінна прагаласаваць больш паловы дэлегатаў – 121. Ніхто з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасьці галасоў.





19:40 Старшыня падліковай камісіі Зьміцер Дрыгайла пракамэнтаваў вынікі другога туру галасаваньня на старшыню Партыі БНФ.

Дрыгайла: "Тут ня толькі вы ня можаце разабрацца. Заўтра толькі будуць зацьверджаныя гэтыя вынікі, бо першапачаткова было вядома – калі будзе другі тур, то вынікі зацьвярджаюцца назаўтра раніцай. Але паколькі яны не зацьверджаны, то я не магу афіцыйна нічога камэнтаваць, апроч лічбаў, якія налічыла падліковая камісія. Лічбы: 118 за Вячорку, 110 за Міхалевіча і 10 бюлетэняў – не сапраўдныя. Але яны таксама не зацьверджаныя, натуральна. Падпісаны пратакол падліковай камісіі, але не зацьверджаны зьездам. Ён будзе зацьвярджацца заўтра раніцай".




Фядута: “Калі ў БНФ пераможа Міхалевіч, кааліцыя згубіць сэнс свайго існаваньня”, 29.11.2007
Завяршыліся дэбаты між прэтэндэнтамі на пасаду старшыні БНФ, 29.11.2007
В.Івашкевіч і В.Вячорка адказваюць на пытаньні “Свабоды, 28.11.2007
В.Вячорка і А.Міхалевіч адказваюць на пытаньні “Свабоды”, 26.11.2007
В.Івашкевіч і А.Міхалевіч адказваюць на пытаньні “Свабоды”, 27.11.2007
В.Івашкевіч і В.Вячорка адказваюць на пытаньні “Свабоды”, 28.11.2007


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
галоўная