пятніца, 21 лістапада 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
панядзелак, 3 сьнежня 2007, 11:54
Мікалай Злобін: “Манаполія – гэта рэцэпт правалаў”
Юры Дракахруст, Прага
Рэакцыя Захаду на расейскія выбары і уплыў ідэалягічнага фону выбараў на расейскую палітыку на постсавецкай прасторы – на гэтыя тэмы Юры Дракахруст гутарыць з дырэктарам расейскіх і азіяцкіх праграмаў Вашынгтонскага цэнтру абарончай інфармацыі Мікалаем Злобіным.
Дракахруст:
"Якой будзе рэакцыя Захаду, і ЗША у прыватнасьці, на расейскія думскія выбары? Рэакцыі і на ступень справядлівасьці і празрыстасьці гэтых выбараў, і на фактычны вынік, на тое, што Расея такая, якая яна ёсьць?"
Злобін:
"Я мяркую, што рэакцыя будзе параўнальна спакойная, бо для ЗША ў прыватнасьці, і для Захаду ў цэлым, былі больш важнымі ня самі вынікі галасаваньня, а тое, як была праведзеная выбарчая кампанія. Тое, як праводзілася кампанія, скажам шчыра, зрабіла моцнае і надзвычай нэгатыўнае ўражаньне на амэрыканскі істэблішмэнт. Тут узьнікала шмат пытаньняў, і, я думаю, што ў бліжэйшы час Злучаныя Штаты выступяць з заявай ня надта жорсткай, але, ў якой скажуць, што гэтыя выбары, скажам так, не зьяўляюцца крокам наперад ва ўсталяваньні расейскай дэмакратыі.
Тут больш за ўсё перасьцерагаюцца, хаця і разумеюць, што гэта непазьбежна, што з Расеяй мець справу будзе сёньня значна больш складана, бо манаполія на ўладу, якая ўсталявалася ў гэтай краіне, прадугледжвае адсутнасьць альтэрнатываў, у тым ліку і ў замежнай палітыцы.
Крэмль на гэтых выбарах даказаў, па меншай меры самому сябе, што ўся Расея аб'яднаная вакол курсу прэзыдэнта Пуціна, і ўнутраных ворагаў у краіне практычна няма. Застаецца адна альтэрнатыва -- зьнешні вораг, і тут у Вашынгтоне ні ў каго няма ілюзіяў наконт таго, што карта ворага ў асобе Захаду, ЗША, Эўразьвязу будзе разыгрывацца ў Расеі яшчэ больш актыўна.
Пуцін і партыя "Адзіная Расея" маюць сёньня манаполію на ўладу, і ім, безумоўна, спатрэбіцца прычына тых ці іншых правалаў, якія непазьбежна будуць. Манаполія -- гэта наагул рэцэпт для правалаў.
Так што Захад маральна гатовы да таго, каб стаць такой прычынай. Усё, што не атрымліваецца ў Расеі, будзе сьпісвацца на ЗША і на Захад у цэлым. Усе чакаюць, што адносіны Расеі з Захадам у бліжэйшыя месяцы будуць пагаршацца, усе чакаюць дастаткова антызаходняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Расеі.
Зразумела, Вашынгтон будзе працаваць зь любой уладай , якая ёсьць у Расеі, ёсьць рэаліі, якія трэба ўлічваць. Але для Вашынгтону важна, якім чынам тая ці іншая ўладная партыя атрымала ўладу, у якой ступені яна легітымна ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай пэрспэктыве".
Дракахруст:
"Спадар Злобін, як, на Ваш погляд, паўплывае ідэалягічны фон выбараў на адносіны Расеі зь яе суседзямі -- краінамі Балтыі, Беларусьсю, Украінай, краінамі Каўказу?"
Злобін:
“Я мяркую, што паўплывае ў невялікай ступені. Я спадзяюся на гэта. Уся гэтая імпэрская рыторыка была разьлічаная на ўнутрыпалітычнае спажываньне, на ўласны электарат, на барацьбу з уласным пачуцьцём няпаўнавартасьці. У Расеі сёньня ёсьць дастаткова рэалістычнае разуменьне, што яна можа і чаго ня можа дасягнуць на пастсавецкай прасторы.
Хаця небясьпека таго, што гэтая перамога можа заблякаваць здольнасьць мысьліць у Расеі, існуе. Але мяркую. што такая небясьпека зараз менш, чым была 15 гадоў таму, калі стваралася СНД.
Сёньня ў постсавецкіх краінах ёсьць свае, у большай ці меншай ступені разьвітыя, эліты, незалежныя ад Масквы, ёсьць усьвядомленыя нацыянальныя інтарэсы. У гульні на гэтай прасторы ўдзельнічаюць і Кітай, і ЗША, і Эўразьвяз, і арабскія краіны, Турцыя. Манаполіі на расейскі ўплыў на постсавецкай прасторы няма, як гэта было 15 гадоў таму.
Расея магла дасягнуць посьпеху, калі б зьмяніла сваё імкненьне дамінаваць на раўнапраўе і адказнасьць на постсавецкай прасторы. Я думаю, што гэтай зьмены не адбудзецца, таму значных посьпехаў расейскай імпэрскай палітыкі я, па шчырасьці, у бліжэйшы час не прадбачу".
Мікалай Злобін: “Манаполія – гэта рэцэпт правалаў”
, 3.12.2007
А.Вайтовіч: “Курс Расеі ў дачыненьнях з Беларусьсю будзе працягнуты”
, 3.12.2007
Дзяніс Мельянцоў: “Мяккае кіраваньне” дэмакратыяй"
, 3.12.2007
Барыс Нямцоў: “Пуцін стаў Лукашэнкам”
, 2.12.2007
Экзыт-пол ВЦИОМ: прайшлі 4 партыі
, 2.12.2007
Паводле экзыт-полу Фонду “Общественное мнение” ў Думу прайшлі 4 партыі
, 2.12.2007
На выбарах у заканадаўчы сход Камчаткі “Единая Россия” набірае больш за 70%
, 2.12.2007
66% расейцаў упэўненыя, што выбары ў Думу несвабодныя
, 2.12.2007
Г.Каспараў: “Гэта выбары бяз выбару”
, 2.12.2007
І.Рынкевіч: “Парлямэнцкая кампанія ў Расеі ўсё больш нагадвае “лукашызацыю” выбарчага працэсу і ў гэтай краіне”
, 2.12.2007
Фотарэпартаж: Як галасавалі расейцы ў Менску?
, 2.12.2007
Як галасавалася расейскім беларусам?
, 2.12.2007
Расея: Генадзі Зюганаў ня верыць, што галасы падлічаць правільна
, 2.12.2007
А.Кароль: “У Расеі будзе “калектыўны Пуцін”
, 1.12.2007
Апытаньне: чым розьняцца і чым падобныя выбары ў Расеі і Беларусі?
, 1.12.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Палітыка]
“Расейская ўлада – ЗАТ “Крэмль”, беларуская – унітарнае прадпрыемства”
4.12.2007 [Праскі акцэнт]
“Расейская ўлада – ЗАТ “Крэмль”, беларуская – унітарнае прадпрыемства”
3.12.2007 [Палітыка]
АБСЭ: выбары ў Расеі не былі справядлівыя
3.12.2007 [Палітыка]
Ф.Лук’янаў: Пытаньне – што Пуцін будзе рабіць з гэтым вынікам?
3.12.2007 [Палітыка]
А.Рар: “Лібэральная ідэя ў Расеі памерла”
3.12.2007 [Палітыка]
Дзяніс Мельянцоў: “Мяккае кіраваньне” дэмакратыяй"
2.12.2007 [Палітыка]
Л.Ярмошына: выбары можна ацаніць станоўча
2.12.2007 [Палітыка]
Барыс Нямцоў: “Пуцін стаў Лукашэнкам”
2.12.2007 [Палітыка]
Экзыт-пол ВЦИОМ: прайшлі 4 партыі
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.