чацьвер, 20 лістапада 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
нядзеля, 2 сьнежня 2007, 22:29
Л.Ярмошына: выбары можна ацаніць станоўча
Алесь Дашчынскі, Менск
Старшыня беларускага Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, якая знаходзіцца ў Расеі ў якасьці назіральніцы за выбарамі, сказала ў эфіры Беларускага тэлебачаньня, што выбары “прайшлі дастаткова арганізавана”.
Паводле спадарыні Ярмошынай, “Расея надавала ім вельмі важнае значэньне, таму ўсе выбарчыя камісіі падрыхтваліся вельмі добра. Больш за тое, яны вельмі актыўна супрацоўнічалі з усімі назіральнікамі. Мы не заўважалі якіх-небудзь перашкодаў, якія б перашкаджалі назіраньню.
Дзьве самыя адметныя дэталі гэтай выбарчай кампаніі – гэта найперш арганізаванасьць, высокая яўка выбарцаў і адсутнасьць здарэньняў, якія б перашкаджалі выбарчай кампаніі”.
Спадарыня Ярмошына сказала, што “выбары можна ацаніць станоўча”.
Лідзія Ярмошына найперш наведвала выбарчыя ўчасткі ў Маскве і выбарчыя ўчасткі на вакзалах. Яна зьвярнула ўвагу на тое, што сёлета “былі зроблены беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі”. Паводле назіральніцы, гэта “стварала пэўныя перашкоды для пропуску выбарцаў на выбарчыя ўчасткі”.
Лідзія Ярмошына сказала, што на ўчастках былі назіральнікі ад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
Старшыня беларускага Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына выказалася адносна новых правілаў правядзеньня выбараў у Расеі. Яна сказала, што ў Беларусі “таксама ідзе дыскусія пра магчымасьць галасаваньня па партыйных сьпісах”. Аднак спадарыня Ярмошына сказала:
“Пакуль я лічу, што мажарытарная сыстэма зьяўляецца больш празрыстай, бо дае выбарцу больш магчымасьці для таго, каб ведаць за каго ён галасуе”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Палітыка]
“Расейская ўлада – ЗАТ “Крэмль”, беларуская – унітарнае прадпрыемства”
4.12.2007 [Праскі акцэнт]
“Расейская ўлада – ЗАТ “Крэмль”, беларуская – унітарнае прадпрыемства”
3.12.2007 [Палітыка]
АБСЭ: выбары ў Расеі не былі справядлівыя
3.12.2007 [Палітыка]
Ф.Лук’янаў: Пытаньне – што Пуцін будзе рабіць з гэтым вынікам?
3.12.2007 [Палітыка]
А.Рар: “Лібэральная ідэя ў Расеі памерла”
3.12.2007 [Палітыка]
Дзяніс Мельянцоў: “Мяккае кіраваньне” дэмакратыяй"
3.12.2007 [Палітыка]
Мікалай Злобін: “Манаполія – гэта рэцэпт правалаў”
2.12.2007 [Палітыка]
Барыс Нямцоў: “Пуцін стаў Лукашэнкам”
2.12.2007 [Палітыка]
Экзыт-пол ВЦИОМ: прайшлі 4 партыі
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.