[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 29 жніўня 2008
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
нядзеля, 2 сьнежня 2007, 16:23
Фотарэпартаж: Як галасавалі расейцы ў Менску? Алесь Дашчынскі, Менск У Беларусі сёньня былі адчынены сем участкаў па выбарах дэпутатаў Дзярждумы Расеі: у Менску, абласных гарадах, а таксама ў вайсковай частцы Клецк-2.

Участак пачаў працу а 8 гадзіне раніцы ў Палацы дзяцей і моладзі, таму праца некаторых дзіцячых гурткоў была адменена. У самай вялікай залі гучалі расейскія песьні. Тут разьмясьцілі расейскі сьцяг, а таксама дзьве скрыні і шэсьць кабін для тайнага галасаваньня. Сябра камісіі Аляксандар Фралоў сказаў:

Фралоў: “Звычайна нашы расейскія ўчасткі адкрываюцца там, дзе адбываецца галасаваньне ў беларусаў. Там усё ёсьць”.

Сябры камісіі – супрацоўнікі пасольства. Сёлета Цэнтарвыбаркам забараніў уключаць у камісіі расейцаў, якія стала жывуць у Беларусі.

Паводле міністэрства ўнутраных спраў, у Беларусі жыве больш за 70 тысяч грамадзянаў Расеі. Зь іх каля 50 тысяч маюць права абіраць. Паводле Аляксандра Фралова, на мінулых выбарах па ўсёй Беларусі прагаласавала прыкладна 10 % ад гэтай колкьасьці.

“У прынцыпе, гэтая лічба лічыцца істотнай, бо ў іншых краінах за мяжой расейскіх грамадзянаў галасуе значна меней. Гэтым разам мы пастараліся максымальна паінфармаваць расейцаў. Беларускае тэлебачаньне зрабіла нам інфармацыйны ролік і на трох каналах круцілі гэты ролік па тры-чатыры разы ў дзень”.

На ўчастку не было назіральнікаў, іх месцы пуставалі. Старшыня камісіі Ігар Гурко сказаў:

Гурко: “Яны могуць падысьці ў любы момант. Але мусяць мець пры сабе пасьведчаньне назіральнікаў. Прыходзяць перад падлікам галасоў. Яны маюць права прысутнічаць тут. Тут будзе ўсё для іх адкрыта”.

Некалькі дзесяткаў сяброў дыяспары Дагестану сабралася ў фае і разам зайшлі на ўчастак. Выбарцы атрымоўвалі бюлетэні, якія мелі спэцыяльную марку, якая павінна ахоўваць ад падробак. У бюлетэнь ўключаны 11 партый. Бальшыня апытаных мной выбарцаў сказалі, што галасавалі за “Адзіную Расею”.

“За “Адзіную Расею”, за Пуціна. Будзе жыць Расея, будзе жыць Беларусь. Бо гэта непарыўны саюз. Яго не разарвеш ніякімі ні рухамі, ні палякамі, нікім”.

На пытаньне, што чакаць Беларусі ад перамогі пуцінскай Расеі, выбарцы сказалі:

“Пуцін усё робіць для таго, каб і ў Беларусі было добра. Калі ў Расеі будзе Пуцін, значыць там будзе вельмі добра. Гэта азначае, што і ў Беларусі будзе добра. У Расеі ўсё вельмі дорага. Там газ намнога даражэй, яны плацяць намнога больш, чым у Беларусі. Мы асабіста жывем тут вельмі добра”.

“Я думаю, што будзе добра. “Адзіная Расея” – партыя дастаткова памяркоўная, настроена па-сяброўску. І ад таго, якія будуць стасункі ў Беларусі з Расеяй, залежыць не ад Расеі, а ад Беларусі, ад прэзыдэнта Лукашэнкі. Беларусь хацела б атрымоўваць ад Расеі некалькі больш, чым Расея хацела б даць проста так. А проста так цяпер нічога не бывае”.

Алесь Дашчынскі, Менск

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Выбарчыя бюлетэні мелі спэцыяльную ахоўную марку, якая мелася засьцерагчы ад падробак

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Месцы для назіральнікаў былі пустыя

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Адзін з выбарцаў пакінуў сваю шыльду на шляху ў выбарчы ўчастак

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Так плякат выглядаў з адваротнага боку

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Расейцы чытаюць інфармацыю пра 11 партый, якія бяруць удзел у выбарах

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Падчас галасаваньня на ўчастку

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Падчас галасаваньня на ўчастку

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Падчас галасаваньня на ўчастку

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Падчас галасаваньня на ўчастку

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Выбаршчыца ўжо вызначылася

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Прадстаўнікі дыяспары дагестанцаў прыйшлі на ўчастак разам

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Сярод выбарцаў расейскія вайскоўцы

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
На выбарчым участку пасьля 11-й гадзіны

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
Перад уваходам на выбарчы ўчастак

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
У кабінках для галасаваньня

Менск, 2.12.2007. Выбары ў Дзярждуму Расеі
У кабінках для галасаваньня


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
8.12.2007 [Палітыка]
4.12.2007 [Праскі акцэнт]
3.12.2007 [Палітыка]
3.12.2007 [Палітыка]
3.12.2007 [Палітыка]
3.12.2007 [Палітыка]
3.12.2007 [Палітыка]
2.12.2007 [Палітыка]
2.12.2007 [Палітыка]
2.12.2007 [Палітыка]
галоўная