серада, 7 студзеня 2009
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 5 сьнежня 2007, 17:8
Задайце пытаньне дэлегацыі беларускіх дэмсілаў у Вашынгтоне!
Радыё Свабода
З 1 па 10 сьнежня адбываецца візыт у Вашынгтон дэлегацыі беларускай апазыцыі зь сямі чалавек, у складзе якой Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Зьміцер Хведарук і Эніра Браніцкая.
6 сьнежня яны прыйдуць у вашынгтонскую студыю нашага радыё, дзе мы будзем гутарыць зь імі як пра папярэднія вынікі іх паездкі, гэтак і пра шляхі Беларусі і беларускага дэмакратычнага руху.
Сустрэчы ў ЗША з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў арганізавала Хэльсынская камісія – камісія бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Кангрэсу ЗША. Яна вядзе маніторынг выкананьня ўмоваў "Заключнага акту нарады аб бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе" (Хэльсынскага пагадненьня) 1975 году, якія на сябе ўзялі краіны-удзельніцы АБСЭ. У камісію ўваходзяць 9 сэнатараў, 9 чальцоў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу і па адным прадстаўніку ад Міністэрства замежных справаў, абароны і гандлю. Цяпер камісіяй кіруе Элсі Хастынгс. Раней яе ачольваў кангрэсмэн-рэспубліканец Крыстафэр Сьміт, адзін з ініцыятараў "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі".
Далучайцеся да размовы – дасылайце свае пытаньні сябрам дэлегацыі па тэлефоне, праз SMS і электронную пошту! Мы задамо вашыя пытаньні падчас радыёмосту “Прага-Вашынгтон” 6 сьнежня.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Палітыка]
Цытата дня – 7 сьнежня
7.12.2007 [Палітыка]
Рэспубліканцы і дэмакраты глядзяць на становішча ў Беларусі аднолькава
6.12.2007 [Палітыка]
“Злучаныя Штаты – даўні партнэр і сябра беларускай дэмакратыі”
6.12.2007 [Палітыка]
Дэлегацыя беларускай апазыцыі сустрэлася з Джорджам Бушам
5.12.2007 [Палітыка]
Кангрэсмэн Гастынгс: Будуць перамены і ў Беларусі
4.12.2007 [Палітыка]
Кандаліза Райс сустрэлася з дэлегацыяй беларускай апазыцыі
30.11.2007 [Палітыка]
Апазыцыя можа папрасіць урад ЗША зьняць санкцыі
27.11.2007 [Эканоміка]
Чаму санкцыі супраць Белнафтахіму ўведзеныя менавіта цяпер?
17.11.2007 [Палітыка]
У Вашынгтоне ў Дзень салідарнасьці пікетавалі беларускую амбасаду
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2009 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.