пятніца, 29 жніўня 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
нядзеля, 9 сьнежня 2007, 17:57
Л. Баршчэўскі: “Ухваленьня ад жонкі я не дачакаўся”
Віталь Цыганкоў, Менск
Пасьля заканчэньня зьезду БНФ новаабраны кіраўнік Фронту адказаў на пытаньні нашага карэспандэнта.
Цыганкоў
: ”Лявон, як у вас увогуле нарадзілася ідэя вылучыць сябе ў Старшыні БНФ? Няўжо гэта на самой справе было ўсё настолькі спантанна?”
“Я плянаваў зьняцца на карысьць Вячоркі”
Баршчэўскі
: “Сытуацыя склалася такая, што Вінцук Вячорка, безумоўна, мог бы выйграць і выйграў бы выбары, але выйграў бы вельмі малой перавагай. Што дало б ягоным апанэнтам магчымасьць гаварыць – “бачыце, мы пароўну набралі, і наша пазыцыя настолькі ж моцная, чаму мы павінны слухацца Вячорку?”. Гэта псыхалягічны момант, які мог дэзарганізаваць работу ў Фронце надалей. У такой сытуацыі, калі падзел палова на палову, -- вельмі цяжка прымаць і выконваць нейкія рашэньні.
Тое, што павінен быў выйграць чалавек з вялікай перавагай, набраць шмат галасоў – у пэўнай ступені здымае гэтае пытаньне. Такім чалавекам мог стаць Валянцін Голубеў, але ён прыехаў толькі на другі дзень. Іншай кандыдатурай мог стаць я, і я гэта адчуваў. І каб не дапусьціць адчуваньня расколу – не самога расколу – то я прапанаваў сябе. Я плянаваў зьняцца на карысьць Вячоркі, але спадар Міхалевіч сказаў, што мая кандыдатура яго задавальняе, то тут ужо выбару не было, трэба было пагаджацца”.
Цыганкоў
: “Многія зараз адзначаюць, што вы апошнія гады актыўна не займаліся палітыкай, хаця я адзначу, што вы ў момант абраньня былі сябрам Сойму БНФ”.
Баршчэўскі
: “Так.”
Цыганкоў
: “Ці ня цяжка вам будзе вяртацца да палітычнай дзейнасьці, ці не страцілі вы “палітычны інструмэнтарый” для гэтай дзейнасьці?”
Баршчэўскі
: “Так, безумоўна -- і цяжка вяртацца, і страціў шмат чаго. Тут у мяне спадзяваньні на тое, што каманда, якая кіравала, захавала свае пазыцыі і свой аўтарытэт у Фронце (а ня толькі сярод дэлегатаў зьезду). На першых парах мае намесьнікі дапамогуць мне вярнуцца туды, ад чаго я адышоў у той ступені, у якой гэта будзе патрэбна. Мне ня трэба брацца за ўсе. Мне трэба кантраляваць, як курыруюць кірункі намесьнікі, як працуе Ўправа. У гэтым пляне мне лягчэй як упраўленцу”.
Цыганкоў
: “Гэты зьезд прадэманстраваў даволі глыбокі падзел у Фронце па шэрагу пытаньняў. Як вы зьбіраецеся яго пераадольваць? Ці не лічыце вы гэта галоўнай задачай свайго абраньня?”
“Падзел адбыўся сярод дэлегатаў, але не ў фронтаўскіх структурах”
Баршчэўскі
: “Падзел, на жаль, адбыўся хутчэй сярод дэлегатаў. У фронтаўскіх структурах такога падзелу няма. Я думаю, што мы, давёўшы інфармацыю, папрацаваўшы з нізавымі структурамі, дакажам, што падзел адбываўся не па нейкіх палітычных матывах, а паводле асабістых. І нам удасца далейшага падзелу пазьбегнуць – у гэтым я бачу сваю функцыю. А тыя людзі. якія робяць сьвядомы палітычны выбар на карысьць іншых структураў, рана ці позна павінны адыйсьці з Партыі БНФ”.
Цыганкоў
: “Падчас зьезду з вуснаў многіх дэлегатаў гучала, што патрэбныя перамены. Ці адчуваеце вы гэты настрой і на якія перамены вы гатовыя паабяцаць і правесьці?”
Баршчэўскі
: “Перамены заўсёды патрэбныя, але яны не павінны быць “перамены дзеля перамен”. Я лічу, што тыя людзі (іх ня так і шмат), якія адказна і актыўна працуюць у палітыцы, якія рабілі справу – яны рабілі яе як маглі. І іх абвінавачваць у тым, што чаму, маўляў, БНФ не захапіў уладу – гэта няправільна.
Мы партыя ідэі, і наша галоўная задача – заставацца на ідэйнай аснове. Фармуляваць ідэю і спрыяць яе выкананьню”.
“Ухваленьня ад жонкі я не дачакаўся”
Цыганкоў
: “На зьезьдзе вы сказалі, што яшчэ ня ведаеце, як сказаць жонцы пра сваё абраньне. Паведамілі ўжо?”
Баршчэўскі
: “Паведаміў, але, натуральна, ухваленьня я не дачакаўся. Размова была вельмі кароткая – і я быў заняты, і яна была ў кінатэатры з дачкой. Але калі я ўзяўся за гэты воз, то да наступнага зьезду буду яго цягнуць”
Цыганкоў
: “Вы сапраўды сказалі на зьезьдзе, што прыйшлі толькі на адзін тэрмін. Вы можаце зараз урачыста пацьвердзіць гэта?”
Баршчэўскі
: “Калі сытуацыя аздаровіцца ў Фронце, і будзе забясьпечаная сапраўдная пераемнасьць, гэты тэрмін можа нават скараціцца. Галоўнае – падрыхтаваць усю гэтую сытуацыю”.
Лявон Баршчэўскі – новы старшыня Партыі БНФ
, 9.12.2007
Як абіралі старшыню Партыі БНФ
, 9.12.2007
Што кажуць пра вынікі зьезду БНФ ягоныя ўдзельнікі?
, 9.12.2007
“Барацьба Вячоркі і Міхалевіча – сутыкненьне 1990-х і 2000-х гадоў”
, 8.12.2007
Зьезд Партыі БНФ. Першы дзень
, 8.12.2007
Першы дзень зьезду Партыі БНФ ня вырашыў пытаньня лідэрства
, 8.12.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
9.12.2007 [Палітыка]
Як ацэньваюць абраньне Лявона Баршчэўскага палітыкі?
9.12.2007 [Палітыка]
Вячорка, Івашкевіч і Міхалевіч камэнтуюць перамогу Лявона Баршчэўскага
9.12.2007 [Палітыка]
Як абіралі старшыню Партыі БНФ
9.12.2007 [Палітыка]
Што кажуць пра вынікі зьезду БНФ ягоныя ўдзельнікі?
9.12.2007 [Палітыка]
Лявон Баршчэўскі – новы старшыня Партыі БНФ
8.12.2007 [Палітыка]
“Барацьба Вячоркі і Міхалевіча – сутыкненьне 1990-х і 2000-х гадоў”
8.12.2007 [Палітыка]
Першы дзень зьезду Партыі БНФ ня вырашыў пытаньня лідэрства
8.12.2007 [Палітыка]
З.Дрыгайла: "Заўтра будуць зацьверджаныя гэтыя вынікі галасаваньня"
8.12.2007 [Палітыка]
Што кажуць пра зьезд БНФ ягоныя ўдзельнікі?
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.