серада, 7 студзеня 2009
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
субота, 17 лістапада 2007, 19:9
“Кіраўніцтва ЭЗ не гатовае сфармуляваць пасьлядоўнай палітыкі што да Беларусі”
Радыё Свабода
Нядаўнія выбары ва Ўкраіне, маючае адбыцца пашырэньне Шэнгенскай зоны, шматлікія дыскусіі вакол расейскіх выбараў і сытуацыя ў Беларусі даюць падставу для пачатку сур’ёзнага абмеркаваньня будучай палітыкі Эўразьвязу што да яго ўсходніх суседзяў, піша францускі “Newropeans Magazine”.
“Newropeans Magazine”: міжурадавыя кантакты зь Беларусьсю неабходныя
Паводле выданьня, неабходна занава прадумаць палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі. Напрыклад, падаецца “вельмі сумнеўным, што байкатаваньне ўсяго беларускага ўраду ёсьць нейкім аптымальным шляхам. З аднаго боку, гэта, сапраўды, рэальная і эфэктыўная магчымасьць пакараць недэмакратычны рэжым, ягоную вышэйшую касту. Зь іншага боку, адмаўляючыся ад усялякіх кантактаў з вышэйшым беларускім кіраўніцтвам, блякуецца ўсялякая магчымасьць міжурадавых дачыненьняў, якія б былі выгадныя і беларускім грамадзянам.
Як сьведчыць польскі ды літоўскі досьвед, супрацоўніцтва некаторых міністэрстваў даказала, што падобныя міжурадавыя кантакты могуць мець канкрэтныя станоўчыя вынікі. Гэта тычыцца як міністэрстваў замежных справаў, так і эканамічных ведамстваў. У такой дзяржаве як Беларусь падобныя кантакты ёсьць неабходнымі для спрыяньня дачыненьняў паміж няўрадавымі арганізацыямі, прадпрымальнікамі. Яны таксама станоўча ўплываюць на разьвіцьцё інфраструктураў”.
Аднак пакуль кіраўніцтва Эўразьвязу не гатовае сфармуляваць нейкія пасьлядоўныя прынцыпы сваёй палітыкі ў дачыненьні да гэтага рэгіёну, піша “Newropeans Magazine”.
Б.Фэрэра-Вальднэр: Эўразьвяз мае намер працягваць весьці палітыку добрасуседзтва зь Беларусьсю
Тым часам у інтэрвію “Deutsche Welle” эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што Эўразьвяз мае намер працягваць весьці палітыку добрасуседзтва зь Беларусьсю, нягледзячы на цяжкасьці, якія зьяўляюцца ў часе перамоваў з прасдтаўнікамі афіцыйнага Менску.
Паводле яе словаў, Эўразьвяз падрыхтаваў свайго кшталту неафіцыйны рабочы дакумэнт, які дакладна дэманструе, што Эўропа можа прапанаваць беларускаму народу ў рамках эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва.
Паводле эўракамісара, дакумэнт ужо прапанаваны для абмеркаваньня як прадстаўнікам беларускіх уладаў, так і беларускаму народу. «Мы хочам ажыцьцяўляць нашу дзейнасьць непасрэдна для Беларусі і для беларускага народу. На жаль, нашыя прапановы пакуль не былі падтрыманыя беларускімі ўладамі», падкрэсьліла эўракамісар. Цяпер Эўразьвяз працуе над адкрыцьцём офісу Эўракамісіі ў Менску, сказала спадарыня Фэрэра-Вальднэр.
Санкцыі: ЗША – “злы паліцэйскі”, Эўразьвяз – "добры"?
, 14.11.2007
"Санкцыі ЗША сьведчаць, што няма адзінага стаўленьня Захаду да Беларусі"
, 14.11.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
1.12.2007 [Палітыка]
Райнэр Лінднэр на онлайн-канфэрэнцыі: “Спадзяваньні на дэмакратызацыю Беларусі шляхам збліжэньня з Расеяй былі памылковыя”
28.11.2007 [Палітыка]
Прэзыдэнт ПАРЭ заклікаў А.Лукашэнку скасаваць 3 сьмяротныя прысуды
26.11.2007 [Палітыка]
Беларусі прапануюць набліжацца да Эўразьвязу
25.11.2007 [Грамадзтва]
Дзень нараджэньня Аляксандра Казуліна адзначылі ў Парыжы
23.11.2007 [Палітыка]
У Рызе – канфэрэнцыя на тэму Беларусі
14.11.2007 [Палітыка]
НАТО: разьмяшчэньнем ракет у Беларусі нельга супрацьстаяць шчыту ЗША
12.11.2007 [Палітыка]
Б.Фэрэра-Вальднэр: прысуд З.Дашкевічу супярэчыць каштоўнасьцям ЭЗ
7.11.2007 [Культура]
А.Клінаў прадставіў у Парыжы “Горад СОНца”
6.11.2007 [Грамадзтва]
Заўтра пачнуць вырашаць, ці патаньнеюць візы для беларусаў
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2009 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.