[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 7 студзеня 2009
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
панядзелак, 26 лістапада 2007, 12:18
Беларусі прапануюць набліжацца да Эўразьвязу Уладзімер Глод, Менск Стварыць Міжпарлямэнцкую асамблею рэгіёна Балтыі, у якую увайшлі б і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі, прапанаваў міністар замежных справаў Літвы Пятрас Вайцякунас. Гэтую ініцыятыву ён агучыў у Рызе на канфэрэнцыі “Палітыка добрасуседзтва Эўразьвязу: па шляху да Эўропы з агульнымі каштоўнасьцямі”. На думку міністра, гэта дапаможа разьвіваць дыялёг Беларусі з Эўразьвязам.

Удзельнік канфэрэнцыі, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч па вяртаньні ў Менск заявіў:

“Любая ідэя, якая павялічвае зацікаўленасьць міжнароднай супольнасьці да Беларусі, сама па сабе пазытыўная. Магчыма яна падштурхне беларускія улады да дыялёгу – узаемапаважлівага і раўнапраўнага -- з грамадзтвам”.

У сваёй прамове на канфэрэнцыі Аляксандар Мілінкевіч выказаўся за пашырэньне кантактаў краінаў Эўразьвязу з беларускай грамадзянскай супольнасьцю, за выкананьне 12 умоваў ЭЗ, якія адпавядаюць беларускаму нацыянальнаму інтарэсу. Вызваленьне усіх палітычных вязьняў і спыненьне рэпрэсіяў – гэта першы крок, які павінен зрабіць афіцыйны Мінск на гэтым шляху.

У Рызе – канфэрэнцыя на тэму Беларусі, 23.11.2007


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
1.12.2007 [Палітыка]
28.11.2007 [Палітыка]
25.11.2007 [Грамадзтва]
23.11.2007 [Палітыка]
17.11.2007 [Палітыка]
14.11.2007 [Палітыка]
12.11.2007 [Палітыка]
7.11.2007 [Культура]
6.11.2007 [Грамадзтва]
галоўная