нядзеля, 14 сакавіка 2010
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 14 лістапада 2007, 14:26
Расейскія ракеты будуць пастаўленыя ў Беларусь
Радыё Свабода
Беларусь атрымае па ільготных цэнах расейскія ракетныя комплексы “Іскандэр” – пра гэта паведаміў начальнік ракетных войскаў і гарматаў Беларусі Міхаіл Пузікаў. Паводле яго імі да 2015-2020 году будзе пераўзброеная 465 ракетная брыгада, разьмешчаная ў паселішчы Цэль каля Асіповічаў. Цяпер яна мае на ўзбраеньне ракeтна-тактычныя комплексы “Точка-У”.
Беларусь атрымае па ільготных цэнах расейскія ракетныя комплексы “Іскандэр” – пра гэта паведаміў начальнік ракетных войскаў і гарматаў Беларусі Міхаіл Пузікаў. Паводле яго імі да 2015-2020 году будзе пераўзброеная 465 ракетная брыгада, разьмешчаная ў паселішчы Цэль каля Асіповічаў. Зараз яна мае на ўзбраеньне ракeтна-тактычныя комплексы “Точка-У”.
Генэрал Пузікаў паведаміў, што новыя ракетныя комплексы будуць набывацца па ільготных унутрырасейскіх цэнах і што сродкі на гэта ўжо выдзеленыя.
Ракетны комплекс “Іскандэр-Э”мае дальнасьць паражэньня 280 кілqмэтраў, можа несьці касэтную, асколкавую і фугасную баявыя часткі.
Паводле расейскага калегі генэрала Пузікава, начальніка ракетных войскаў і артылерыі Расеі Уладзімера Зарыцкага пастаўка ў Беларусь “Іскандэраў” можа стаць варыянтам адказу на разьмяшчэньне ў Чэхіі і Польшчы элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны.
Паводле генэрала Зарыцкага гэтыя ракетныя комплексы не падпадаюць пад дзеяньне Дамовы аб скарачэньні ракет сярэдняй і меншай дальнасьці. Але – патлумачыў ён – калі будзе прынятае палітычнае рашэньне аб выхадзе з гэтай дамовы, Расея будзе нарошчваць баявыя магчымасьці комплексу, у тым ліку і па дальнасьці паражэньня да 500 кілямэтраў. “Будзе так, як Радзіма запатрабуе” – сказаў Уладзімер Зарыцкі. Ён прыгадаў заявы расейскіх кіраўнікоў пра тое, што калі да дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасьці не далучацца ўсе дзяржавы Эўропы, то Расеі будзе цяжка выконваць яе ўмовы.
Варта прыгадаць, што на мінулым тыдні Дзяржаўная Дума Расеі аднагалосна прагаласавала за прыпыненьне ўдзелу краіны ў іншай базавай міжнароднай дамове – аб звычайных узбраеньнях у Эўропе.
Аб праблемах вытворчасьці ракет сярэдняй і меншай дальнасьці ў краінах «трэцяга сьвету» прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін казаў у лютым летась на канфэрэнцыі па бясьпецы у Мюнхене.
Сёлета ў лютым начальнік расейскага генштабу Юры Балуеўскі наўпрост казаў пра магчымасьць аднабаковага выхаду Расеі з гэтай дамовы.
Дамова аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасьці была падпісаная Савецкім Саюзам і злучанымі Штатамі ў 1987 годзе, яна забараняе бакам мець, купляць, вытвараць і распрацоўваць балістычныя ракеты з дальнасьцю паражэньня ад 500 да 5000 кілямэтраў.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
7.12.2007 [Палітыка]
Канстытуцыйны акт у Менску падпісваць ня будуць
7.12.2007 [Палітыка]
МЗС Беларусі: пытаньні парадку дня яшчэ ўдакладняюцца
7.12.2007 [Палітыка]
П.Лёгкі: “Упершыню чуем, што будуць падпісаны нейкія Канстытуцыйныя акты.”
6.12.2007 [Палітыка]
Цытата дня – 6 сьнежня
5.12.2007 [Палітыка]
“Пераўтварацца ў другога Паўла Барадзіна Пуцін не захоча”
30.11.2007 [Эканоміка]
Наколькі патрэбны Беларусі расейскі крэдыт?
22.11.2007 [Эканоміка]
Афіцыйны Менск плянуе разьлічвацца з “Газпромам” уласнасьцю?
19.11.2007 [Эканоміка]
“Газпром” “прывяжа” кошты газу для Беларусі да Польшчы
19.11.2007 [Экспэртыза свабоды]
Супраць каго будуць скіраваныя расейскія ракеты “Іскандэр” у Беларусі?
14.11.2007 [Палітыка]
Цытата дня – 14 лістапада
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.