чацьвер, 20 лістапада 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
аўторак, 13 лістапада 2007, 15:48
У Менску яшчэ няма ні грузінскага амбасадара, ні будынку амбасады
Ганна Соўсь, Менск
Як разьвіваюцца афіцыйныя беларуска-грузінскія дачыненьні? Нягледзячы на тое, што дыпляматычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя яшчэ ў 1994 годзе, толькі сёлета пастанавілі адкрыць амбасады ў Тбілісі й Менску. Нядаўняе пацяпленьне ў дачыненьнях аналітыкі зьвязваюць з пагаршэньнем беларуска-расейскіх стасункаў.
Грузінскага амбасадара ў Беларусі яшчэ няма, як і будынку амбасады. Як патлумачылі “Свабодзе” ў беларускім Міністэрстве замежных справаў, яшчэ не завершаная адпаведная працэдура.
Дыпмісію Грузіі ў Беларусі цяпер прадстаўляе часовы павераны Давід Катарыя. Аднак у яго яшчэ няма нават кантактных тэлефонаў, і МЗС зьвязваецца зь ім праз электронную пошту.
Сёлета вырашылі адкрыць і беларускую амбасаду ў Грузіі, аднак прадстаўнікоў беларускай дыпмісіі ў Тбілісі яшчэ няма.
“Грузія падтрымлівае Беларусь “як краіну, у дачыненьні да якой ёсьць дакладная агрэсія з боку Расеі”
Сёлета ў верасьні адбыўся візыт у Беларусь міністра ўнутраных справаў Грузіі Іванэ Мэрабішвілі, які некаторыя аналітыкі назвалі нечаканым.
На сустрэчы зь ім Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь поўная рашучасьці аднавіць і пашырыць дачыненьні з Грузіяй, пакінуўшы ў мінулым супярэчнасьці ў стасунках.
Тады ж міністар Мэрабішвілі перадаў Лукашэнку “вялікае прывітаньне ад прэзыдэнта Саакашвілі” й заявіў, што “на афіцыйным і неафіцыйным узроўні наш прэзыдэнт падкрэсьлівае збліжэньне, якое ёсьць паміж вамі”.
Аднак ужо на наступны дзень пасьля сустрэчы Мэрабішвілі з Лукашэнкам кіраўнік грузінскай дэлегацыі ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Георгі Бакерыя заявіў, што гэтая сустрэча не азначае зьмены пазыцыі афіцыйнага Тбілісі адносна падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі.
Пры гэтым палітык падкрэсьліў, што Грузія падтрымлівае Беларусь, “як краіну, у дачыненьні да якой ёсьць дакладная агрэсія з боку Расеі, што назіраецца апошнія паўгоду”.
Тады ж Бакерыя заявіў пра плянаванае зацьвярджэньне парлямэнтам кандыдатуры Давіда Занкаліяні на пасаду амбасадара Грузіі ў Беларусі.
Дарэчы, Занкаліяні — адзін са стваральнікаў руху “Кхмара” і ўваходзіць у кіроўную партыю “Адзіны нацыянальны рух”.
“Грузія як звычайны апанэнт Расеі, была і для Беларусі закрытай краінай”
Нагадаю, што раней грузінска-беларускія дачыненьні складваліся няпроста. Грузія пагражала ўвесьці візавыя санкцыі супраць беларускіх кіраўнікоў.
Грузінскіх моладзевых актывістаў дэпартавалі зь Беларусі, Менск і Тбілісі вялі няспынную інфармацыйную вайну, БТ палохала беларусаў жудасьцямі “рэвалюцыі ружаў” (гэта працягваецца і цяпер). Грузію вінавацілі ў падрыхтоўцы баевікоў для скіданьня беларускага рэжыму.
Аднак пры гэтым кантакты Беларусі зь мяцежнымі грузінскімі аўтаноміямі былі больш стрыманымі, чым кантакты Масквы. Беларусь не ішла за Расеяй ні ў дэпартацыях грузінскіх грамадзянаў, ні ў маштабных эканамічных санкцыях супраць Тбілісі.
Цяперашнія спробы палепшыць дачыненьні з Грузіяй палітоляг Уладзімер Мацкевіч зьвязвае з пагаршэньнем стасункаў Беларусі і Расеі.
“Грузія як звычайны апанэнт Расеі, была і для Беларусі закрытай краінай. Гэтаму яшчэ спрыяла тое, што вельмі дрэнныя сытуацыя ў грузінскай эканоміцы, і таму яна не ўяўляла да сёньняшняга часу эканамічных інтарэсаў для Беларусі.
Што тычыцца нейкіх спробаў усталяваць дачыненьні з Грузіяй у апошні час, то яны хутчэй зьвязаныя з абвастрэньнем беларуска-расейскіх дачыненьняў.
Што цяпер будзе адбывацца, сказаць цяжка, тым больш што і сама палітыка Грузіі на сёньняшні момант ня вызначаная”, — кажа палітоляг Уладзімер Мацкевіч.
Дагавор аб усталяваньні дыпляматычных стасункаў паміж Беларусьсю і Грузіяй быў падпісаны ў студзені 1994 году. З таго часу краіны падпісалі пяць міжнародных пагадненьняў.
Летась таваразварот з Грузіяй склаў 21,5 мільёна даляраў. Паводле МЗС Беларусі, аснову беларускага экспарту ў Грузію складаюць цукар, малако і малочныя прадукты, шыны, лекавыя сродкі, помпы вадкасныя, лядоўні, запалкі ды іншае.
З Грузіі ў Беларусь імпартуюцца збольшага натуральныя вінаградныя віны, моцныя сьпіртовыя напоі, мінэральныя воды й арэхі.
Саакашвілі стаў сябрам Лукашэнкі?
, 17.09.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
9.12.2007 [Палітыка]
Як ацэньваюць абраньне Лявона Баршчэўскага палітыкі?
9.12.2007 [Палітыка]
Вячорка, Івашкевіч і Міхалевіч камэнтуюць перамогу Лявона Баршчэўскага
9.12.2007 [Палітыка]
Л. Баршчэўскі: “Ухваленьня ад жонкі я не дачакаўся”
9.12.2007 [Палітыка]
Як абіралі старшыню Партыі БНФ
9.12.2007 [Палітыка]
Што кажуць пра вынікі зьезду БНФ ягоныя ўдзельнікі?
9.12.2007 [Палітыка]
Лявон Баршчэўскі – новы старшыня Партыі БНФ
8.12.2007 [Палітыка]
“Барацьба Вячоркі і Міхалевіча – сутыкненьне 1990-х і 2000-х гадоў”
8.12.2007 [Палітыка]
Першы дзень зьезду Партыі БНФ ня вырашыў пытаньня лідэрства
8.12.2007 [Палітыка]
З.Дрыгайла: "Заўтра будуць зацьверджаныя гэтыя вынікі галасаваньня"
8.12.2007 [Палітыка]
Што кажуць пра зьезд БНФ ягоныя ўдзельнікі?
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.