чацьвер, 20 лістапада 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
чацьвер, 8 лістапада 2007, 12:27
Грузія: кіраўнік апазыцыйнай партыі арыштаваны за сувязь з расейскімі спэцслужбамі
Радыё Свабода
Напярэдадні прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі ўвёў у краіне надзвычайнае становішча на 15 дзён. 7 лістапада ў Тбілісі пры разгоне дэманстрацыяў апазыцыі з выкарыстаньнем вадамётаў і сьлезацечнага газу пацярпела каля 500 чалавек. Кіраўнік партыі “Свабода” Канстанцін Гамсахурдыя арыштаваны за сувязь з расейскімі спэцслужбамі.
У сталіцу краіны ўведзеныя армейскія часткі. Яны цалкам кантралююць ўсе ключавыя аб’екты. Забаронена правядзеньне акцый пратэсту ў форме мітынгаў і дэманстрацый. Уведзеныя абмежаваньні для сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасьці, забаронены заклікі да непадпарадкаваньня ўладам. Вяшчаньне тэлекампаніі “Імэдзі” прыпынена да скасаваньня надзвычайнага стану. Адзін зь лідэраў кіруючай партыі Гіга Бакерыя заявіў, што ўладальнік гэтай тэлекампаніі, вядомы бізнэсмэн Бадры Патаркацышвілі напярэдадні адкрыта заклікаў да зьвяржэньня прэзыдэнта Саакашвілі.
Прэзыдэнт Саакашвілі заявіў, што міністар замежных спраў Расеі, па сутнасьці, адкрыта падтрымаў апазыцыю, якая, на думку грузінскага лідэра, спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку. Прэзыдэнт таксама заявіў, што ўжо апублікаваныя і на днях будуць апублікаваныя новыя доказы таго, што лідэры апазыцыі дзейнічалі ў змове з прадстаўнікамі расейскіх спэцслужбаў, якія, у сваю чаргу, дзейнічалі пад прыкрыцьцём расейскага пасольства.
Некалькі расейскіх дыпляматаў абвешчаны пэрсонамі нон-грата.
Давід Какабадзэ: “Падзеі ў Тбілісі – гэта ўдар па дэмакратыі”
, 7.11.2007
У Тбілісі – надзвычайнае становішча
, 7.11.2007
Улады Грузіі ўжылі сілу, каб спыніць пратэсты ў Тбілісі
, 7.11.2007
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
17.11.2007 [Палітыка]
"Праскі акцэнт". Грузія: падаўленьне дэмакратыі ці яе абарона?
14.11.2007 [Палітыка]
Давід Какабадзэ на онлайн-канфэрэнцыі: "Тое, што паказваюць расейскія тэлеканалы -- не адпавядае становішчу"
13.11.2007 [Палітыка]
ЭЗ спрашчае візавы рэжым з Украінай
8.11.2007 [Палітыка]
“У Грузіі склалася палітычная традыцыя зьмены ўлады празь зьвяржэньне”
5.11.2007 [Палітыка]
Грузія: апазыцыя мітынгуе трэці дзень
9.10.2007 [Палітыка]
Рэзкі крытык Расеі наведвае Маскву
4.10.2007 [Палітыка]
Б.Кліх заклікаў спыніць рэпрэсіі напярэдадні “Эўрапейскага маршу”
28.9.2007 [Палітыка]
У Тбілісі – дэманстрацыі ў падтрымку арыштаванага міністра
27.9.2007 [Палітыка]
Цытата дня – 27 верасьня
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.