[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 7 студзеня 2009
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
панядзелак, 12 лістапада 2007, 20:21
Б.Фэрэра-Вальднэр: прысуд З.Дашкевічу супярэчыць каштоўнасьцям ЭЗ Радыё Свабода Камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр выказала занепакоенасьць паведамленьнем пра штраф, да якога быў асуджаны Зьміцер Дашкевіч за адмовы ад дачы паказаньняў супраць яго паплечніка Івана Шылы.

Спадарыня Фэрэра-Вальднэр нагадала ў сваёй заяве, што Дашкевіча трымаюць за кратамі паводле палітычных матываў за сяброўства ў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі.

Гэта другі прысуд Дашкевічу, і ён супярэчыць прынцыпам і каштоўнасьцям, замацаваным у пасланьні Эўразьвязу народу Беларусі, накіраваным год таму, – гаворыцца ў заяве.

Эўракамісар заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных вязьняў, у тым ліку і Зьмітра Дашкевіча, і спыніць запалохваньне грамадзянскіх актывістаў.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
1.12.2007 [Палітыка]
28.11.2007 [Палітыка]
26.11.2007 [Палітыка]
25.11.2007 [Грамадзтва]
23.11.2007 [Палітыка]
17.11.2007 [Палітыка]
14.11.2007 [Палітыка]
7.11.2007 [Культура]
6.11.2007 [Грамадзтва]
галоўная