серада, 20 жніўня 2008
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
пятніца, 26 траўня 2006, 16:45
Беларускія геі й лесьбіянкі ня маюць сваёй арганізацыі
Радыё Свабода
У суботу ў Маскве плянуюць правесьці вялікі гей-парад. Ці магчымыя падобныя масавыя мерапрыемствы ў Менку? Як наагул пачуваюцца ў беларускім грамадзтве прадстаўнікі гей– і лесьбі-руху?
Беларускія сэксуальныя меншасьці ва ўсе часы дзейнічалі ва ўмовах падпольля. У сярэдзіне 1990-х гадоў было некалькі спробаў зарэгістраваць у Міністэрстве юстыцыі Беларускую лігу сэксуальнага раўнапраўя “Лямбда”, але беспасьпяхова. Пры канцы 1990-х гадоў беларускія геі й лесьбіянкі мелі ўласнае выданьне — часопіс. Гаворыць актывіст беларускага лесьбі-гей руху Сяргей Тарпачоў:
(Тарпачоў: ) “Быў зарэгістраваны толькі “Форум-лямбда” часопіс, а арганізацыя ніколі не была зарэгістраваная. І як нам сказаў у прыватнай гутарцы адзін чыноўнік, яна й ня будзе ніколі зарэгістраваная ў нас”.
Але да нядаўняга часу “Лямбда” праводзіла масавыя мерапрыемствы, пікеты. Былі спробы зладзіць у Менску ў 2000 годзе нават Міжнародны фэстываль геяў і лесьбіянак — праўда, бальшыню фэстывальных імпрэзаў тады забаранілі — да прыкладу, клюб “Рэактар” проста закрылі з тэхнічных прычынаў. Раней ладзіліся шматлюдныя вечарыны ў менскім клюбе “Бабілён”. Але з 20 сьнежня 2005 году Беларуская ліга сэксуальнага раўнапраўя “Лямбда” абвясьціла пра спыненьне сваёй дзейнасьці — у сувязі са зьменамі ў Крымінальным кодэксе. Тлумачыць Сяргей Тарпачоў:
(Тарпачоў: ) “Цяпер з гэтымі папраўкамі ў законы вельмі складана шумныя мерапрыемствы праводзіць, таму цяпер у нас усё камэрна. Праводзім маніторынг парушэньняў правоў чалавека, інфармуем грамадзкасьць, выступаем звычайна на форумах левых рухаў, праводзім сэмінары. Таму што цяпер — крымінальная адказнасьць, калі ты працуеш неафіцыйна, падпольна. Па-другое, цяпер беларуская афіцыйная прапаганда вельмі ўдала карыстаецца гамафобіяй беларускай, таму не хацелася б лішніх падставаў даваць”.
Цяпер беларускія геі й лесьбіянкі свае мерапрыемствы праводзяць альбо на прыродзе, альбо ў падпольлі, у хатах. У 2001 годзе ў Менску быў першы і апошні гей-парад. Паводле ацэнкі Сяргея Тарпачова, гэта быў даволі вялікі гей-парад — удзельнічала некалькі тысяч прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў, але вельмі непрацяглы — бо міліцыя вельмі хутка адрэагавала, і прыйшлося разысьціся. Што да суботняга гей-параду ў Маскве, актывіст беларускага гей– і лесьбі-руху Сяргей Тарпачоў выказаў такое меркаваньне:
(Тарпачоў: ) “Я ў вялікім такім сумненьні з гэтай нагоды, таму што, наколькі я ведаю ад актывістаў расейскіх, якія ладзяць гэты парад, большасьць якраз-такі гэтых арганізацыяў лесьбі-гей расейскіх была супраць масавых парадаў. Яны больш арыентаваныя на клюбныя, закрытыя мерапрыемствы. Таму наўрад ці там будзе нешта больш-менш маштабнае, але паглядзім”.
А ў самых бліжэйшых плянах беларускага гей– і лесьбі-руху — аднавіць выданьне часопісу “Форум-Лямбда” й дамагчыся адкрыцьця ў сталіцы адмысловага клюбу.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Грамадзтва]
Нядзеля на “Свабодзе”
8.12.2007 [Грамадзтва]
У ПАНЯДЗЕЛАК – НА НОВЫМ САЙЦЕ!
7.12.2007 [Грамадзтва]
"Начная Свабода" з Валерам Каліноўскім. 7 сьнежня
7.12.2007 [Грамадзтва]
Субота на “Свабодзе”
7.12.2007 [Грамадзтва]
“Начная аБЛОГа” – 7 сьнежня
7.12.2007 [Грамадзтва]
Беларусь на 12-м месцы ў былым СССР паводле ўспрыняцьця карупцыі
7.12.2007 [Агляд пошты]
“Прадпрымальнікі назіраюць за акцыямі апазыцыі праз шыбы сваіх “Лексусаў” ды “Мэрсэдэсаў...”
7.12.2007 [Званок на Свабоду]
Лукашэнка паехаў у Вэнэсуэлу, каб паспачуваць Уга Чавэсу
7.12.2007 [Грамадзтва]
Мітрапаліт Філарэт узнагародзіў Янку Запрудніка
6.12.2007 [Грамадзтва]
"Начная Свабода" з Валерам Каліноўскім. 6 сьнежня
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.