[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  чацьвер, 20 лістапада 2008
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
аўторак, 16 траўня 2006, 19:19
Каго тычыцца забарона Джорджа Буша на ўезд у ЗША? Радыё Свабода Паводле распараджэньня прэзыдэнта ЗША прыпыненае права ўезду ў Злучаныя Штаты наступным катэгорыям асобаў:

А) Чальцам ураду Аляксандра Лукашэнкі і іншым асобам, якія фармулююць, ажыцьцяўляюць, удзельнічаюць ці атрымліваюць выгаду ад палітыкі і дзеяньняў, у тым ліку фальсіфікацыі выбараў, парушэньня правоў чалавека, карупцыі, якія падрываюць ці разбураюць дэмакратычныя інстытуты і перашкаджаюць пераходу Беларусі да дэмакратыі

В) Асобам, якія праз камэрцыйныя адносіны з беларускімі ўрадавымі чыноўнікамі атрымліваюць істотную фінансавую выгаду ад палітыкі і дзеяньняў, пазначаных у пункце А)

С) Сужэнцам асобаў, пазначаных у пунктах А) і В).

Сьпіс асобаў, вызначаных вышэй, павінен быць складзены дзяржсакратаром ЗША ці ўпаўнаважанымі ім асобамі ў адпаведнасьці з працэдурамі, вызначанымі дзяржсакратаром – гаворыцца ў распараджэньні прэзыдэнта ЗША. У распараджэньні таксама адзначаецца, што гэты сьпіс павінен быць складзены неадкладна і дзейнічаць да тае пары, пакуль дзяржсакратар не палічыць, што гэтыя захады больш ня ёсьць неабходнымі і павінны быць скасаваныя цалкам ці часткова.

Гл.таксама
Як рэагуюць палітыкі ў Беларусі на новыя санкцыі ЗША? (абноўлены)
М. Чаргінец называе Дж. Буша “спараджэньнем пекла”
Што думаюць жыхары сталіцы пра рашэньне Буша?


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
7.12.2007 [Палітыка]
7.12.2007 [Палітыка]
6.12.2007 [Палітыка]
6.12.2007 [Палітыка]
5.12.2007 [Палітыка]
5.12.2007 [Палітыка]
4.12.2007 [Палітыка]
30.11.2007 [Палітыка]
27.11.2007 [Эканоміка]
17.11.2007 [Палітыка]
галоўная