аўторак, 16 сакавіка 2010
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
аўторак, 11 красавіка 2006, 13:30
Э.Зінгерыс: "31 чалавек – гэта, вядома, не дастаткова"
Тацяна Поклад, Вільня
Літоўскія парлямэнтары падтрымліваюць рашэньне Рады Эўразьвязу пашырыць візавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў, далучаных да антыдэмакратычных дзеяньняў. "31 чалавек – гэта, вядома, не дастаткова, але гэта досыць пераканаўча для першага кроку. Гэта першы сур'ёзны сыгнал рэжыму ў Беларусі", – адзначыў літоўскі палітык Эмануэліс Зінгірэс, які сёньня будзе выступаць у Страсбуры па беларускім пытаньні.
Кіраўнік парлямэнцкага камітэту замежных справаў сацыял-дэмакрат Юсьцінас Каросас, які належыць да кіруючай бальшыні ў літоўскім Сойме, не аднойчы выказваўся за прагматычнае супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Разам з тым, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў менавіта ён ініцыяваў найбольш жорсткі тэкст рэзалюцыі адносна парушэньняў дэмакратычных нормаў і палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, якая і была прынятая на пленарным паседжаньні Сойму бальшынёй галасоў.
Адносна рашэньня Рады Эўразьвязу пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, у тым ліку і ў Літву, Ю.Каросас сказаў для нашага радыё:
(Каросас: ) "Мы падтрымаем такое рашэньне Эўразьвязу, але, вядома, асаблівай радасьці мы не адчуваем. Увогуле, найперш, дзеля таго, што ў Беларусі няма дэмакратыі, – і, таксама, справа ў тым, што мы маем шмат гаспадарчых кантактаў зь Беларусьсю, мы ж суседзі. Добра, што ў сьпісе найперш не "гаспадарнікі", а так бы мовіць, палітычныя і ідэалягічныя дзеячы. Усё ж такі, тыя асобы, якія відавочна далучаныя да антыдэмакратычных дзеяньняў у часе прэзыдэнцкіх выбараў, павінны быць адпаведна пакараныя. І гэта цяпер зроблена, я лічу, як раз-ткі ў прыймальнай і цывілізаванай форме".
Кіраўнік парлямэнцкага камітэту замежных справаў Ю.Каросас мяркуе, што візавыя санкцыі Эўразьвязу адносна міністра адукацыі не перашкодзяць адукацыйным і культурным кантактам краінаў-суседзяў. Паміж Літвой і Беларусьсю падпісаныя некалькі пагадненьняў у сфэры культуры і асьветы на ўзроўні міністэрстваў, музэяў, бібліятэкаў аб супрацоўніцтве і ўзаемнай падтрымцы літуаністыкі ў Беларусі і беларусістыкі ў Літве.
(Каросас: ) “Апрача міністраў ёсьць і іншыя супрацоўнікі ў беларускіх міністэрствах інфармацыі і адукацыі, думаю, што нашыя кантакты паміж людзьмі не перарвуцца, і Беларусь сама зацікаўленая ў такіх практычных кантактах зь Літвой.”
Эмануэліс Зінгірэс, кіраўнік парлямэнцкага падкамітэту ў справах палітыкі суседзтва, зь якім нашае радыё зьвязалася сёньня напярэдадні яго выступу па беларускім пытаньні ў Парлямэнцкай Асамблеі ў Радзе Эўропы Страсбуры, сказаў:
(Зінгерыс: ) “Прынятае ўчора рашэньне Рады Эўразьвязу – першы крок, пачатковы сьпіс. 31 чалавек – гэта, вядома, не дастаткова, але гэта досыць пераканаўча для першага кроку. Гэта першы сур'ёзны сыгнал рэжыму ў Беларусі. Мы будзем працаваць далей. Звычайныя беларусы і дэмакраты – заўсёды чаканыя госьці ў Эўразьвязе. Сёньня я зраблю запыт прэзыдэнту Эўракамісіі адносна сродкаў на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.”
Э.Зінгерыс у ліку першых ініцыяваў пашырэньне сьпісу беларускіх чыноўнікаў, да якіх мусяць ужывацца больш жорсткія санкцыі Эўразьвязу.
Гл.таксама
Эўразьвяз зацьвердзіў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Зьвязу
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
21.11.2007 [Палітыка]
В.Станкевіч: "Мэта - каб беларусы ва ўладзе і ў апазыцыі селі за агульны стол"
9.11.2007 [Грамадзтва]
Лічба дня: 678 кілямэтраў 819 мэтраў
30.10.2007 [Палітыка]
Эўрапейскія палітычныя мудрацы – на дапамогу Беларусі
26.10.2007 [Палітыка]
Антанас Валёніс: мудрацы зьбяруцца празь месяц
26.8.2007 [Культура]
Літоўскі міністар пашкадаваў, што не сустрэў на фэсьце “Be2gether” свайго беларускага калегу
5.7.2007 [Чалавек]
В.Станкевіч: “Мне вельмі дорага ўсё, што зьвязана зь Беларусьсю”
12.6.2007 [Палітыка]
Сустаршыні Палітрады сустрэнуцца з літоўскімі дэпутатамі
15.5.2007 [Палітыка]
Вільня: “Беларуская апазыцыя: учора, сёньня, заўтра”
25.4.2007 [Чалавек]
Э.Багдонас: “Мы знойдзем спосаб, каб беларусам ня трэба было стаяць у чэргах па візы”
25.4.2007 [Палітыка]
Пасол Літвы: Беларусі варта пачаць перамовы з Эўразьвязам наконт кошту візаў
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.