[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 29 жніўня 2008
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
серада, 19 красавіка 2006, 17:19
Прарэктар ЭГУ: "Калі ўнівэрсытэт становіцца такім, то ў краіны няма будучыні" Радыё Свабода Прарэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Тацяна Галко ў адказ на пытаньні Радыё Свабоды выказала меркаваньне, што ў сёньняшняй сытуацыі выкладчыкі й студэнты перадусім робяць свой маральны выбар.

(Галко: ) "Кожны з нас праходзіць пэўныя выпрабаваньні і, у прыватнасьці цяпер, вызначае сваю маральную пазыцыю больш-менш ясна. Мы становімся на той ці іншы бок – на бок дабра ці зла. Таму мне ўяўляецца, што кожнаму зразумела: калі хлусьня ёсьць у краіне, то ва ўнівэрсытэце яе перадусім не павінна быць. Бо калі ўнівэрсытэт становіцца вось такім, то ў краіне няма будучыні".

(Карэспандэнт: ) "Тацяна Яўгенаўна, вам таксама давялося раней рабіць свой выбар…"

(Галко: ) "Я зрабіла свой выбар. Але я ня думаю, што кожны можа быць героем. Мне пасьля гэтага было забаронена працаваць у дзяржаўных установах. Тут мусіць прысутнічаць мужнасьць й сумленнасьць. Не для кожнага чалавека сумленьне вышэй за ўсё. Іншы раз перамагае тое, пра што кажа Лукашэнка: скварка й чарка.

Але добра, што ёсьць такая моладзь, і яна робіць менавіта такі выбар. Так, трэба быць іншымі. Гэтаму трэба вучыцца. Да гэтага трэба дарастаць. І, увогуле, калі б нашае грамадзтва было больш сумленнае й набожнае, то такога б не здарылася".

***

Тацяна Галко – былая намесьніца міністра адукацыі. Перайшла на выкладчыцкую працу ў недзяржаўны Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, не пагадзіўшыся з пазыцыяй дзяржавы ў справе разьвіцьця вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Гл.таксама
Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі
Экс-прарэктар БДУ: "Гэта не пэдагогі, а прыслужнікі!"
А.Казулін асудзіў дзеяньні рэктара БДЭУ Шымава
Якая практыка публічных пакаяньняў у Беларусі?


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
27.11.2007 [Грамадзтва]
23.11.2007 [Эканоміка]
16.11.2007 [Грамадзтва]
11.10.2007 [Грамадзтва]
5.10.2007 [Грамадзтва]
2.10.2007 [Грамадзтва]
21.9.2007 [Грамадзтва]
4.9.2007 [Грамадзтва]
3.9.2007 [Грамадзтва]
31.8.2007 [Культура]
галоўная