нядзеля, 14 сакавіка 2010
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
чацьвер, 2 сакавіка 2006, 23:32
Каля трох тысячаў узялі ўдзел у сустрэчы з Мілінкевічам (
аўдыё
)
Радыё Свабода
Сёньня ўвечары кандыдат ад аб'яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч запрасіў выбарнікаў на сустрэчу на плошчу Свабоды ў Менску. Плошча была аточаная сіламі аховы парадку, таму некалькі тысяч чалавек рушылі да Палацу спорту. На прыступках спорткомплексу "Працоўныя рэзэрвы" каля станцыі мэтро "Няміга" на праспэкце Пераможцаў прайшоў імправізаваны мітынг, у якім узялі ўдзел каля трох тысячаў чалавек
Плошча Свабоды была цалкам перакрытая мэталічнымі бар’ерамі і шэрагамі міліцыянтаў у цывільным, усе пад’езды і падыходы былі блякаваныя. Нягледзячы на гэта, у раён плошчы падышлі тысячы чалавек з сінімі і бела-чырвона-белымі сьцягамі, плякатамі, партрэтамі Мілінкевіча. Людзі абураліся дзеяньнямі міліцыі.
(Спадарыня: ) “Нам нічога не дазволена, нічога, тым якія думаюць інакш, чым паважаны Рыгоравіч”.
Давераныя асобы Мілінкевіча заклікалі выбарцаў ісьці да Палацу спорту. На пачатку праспэкта Пераможцаў да калёны далучыўся Аляксандар Мілінкевіч з жонкай, але дарогу перагарадзілі шэрагі амапаўцаў са шчытамі і дубінкамі, на чале якіх стаяў палкоўнік Дзьмітры Паўлючэнка.
Некалькі хвілінаў доўжылася напружанае процістаяньне, Аляксандр Мілінкевіч і Сяргей Калякін запатрабавалі прапусьціць людзей, Паўлючэнка нібыта пагадзіўся, але АМАП так і не расступіўся. Таму Мілінкевіч з паплечнікамі вымушаныя былі правесьці кароткі мітынг на прыступках Дома фізкультурніка.
(Мілінкевіч: ) “Яны адгарадзіліся ад людзей платамі, шчытамі, АМАПам, а мы стаім як вольныя людзі і будзем стаяць. На сходзе ён сёньня сказаў, што Францыск Скарына не толькі наш чалавек, што ён тварыў яшчэ ў Пецярбургу, гэта невуцтва”.
(Галасы: ) “Ганьба!”
(Мілінкевіч: ) “Дзякую ўсім, хто перамог страх! Хто аднойчы перамог страх -- ніколі не будзе стаяць на каленях! За намі праўда”.
Аляксандр Мілінкевіч таксама заявіў, што Лукашэнка баіцца людзей. Але, нягледзячы на гэта, на Беларусь надыходзіць свабода, справядлівасьць і праўда:
(Мілінкевіч: ) "Людзям здаецца, што нас нямнога. Я прапаную ўзьняць, як калісьці Мікіта Сасім, калі яго зьбіваў АМОН, узьняў сваю сінюю кашулю, узьняць гэты колер. Сіні колер – наш колер."
(воклічы "Жыве Беларусь!")
(Мілінкевіч: ) "Дарагія сябры! Я віншую Вас. На Беларусь надыходзіць свабода. На Беларусь надыходзіць справядлівасьць і праўда. І гэта мы адстаім права жыць па-людзку, жыць у Эўропе, быць краінай свабоднай і вольнай. Жыве Беларусь!"
Сяргей Калякін заявіў, што сустрэчы з Мілінкевічам будуць працягвацца:
(Калякін: ) “19-га мы чакаем вас на падвядзеньні вынікаў, у 20 гадзін на цэнтральным пляцы. Прывядзіце з сабою блізкіх і родных, тых, каму неабыякавыя ідэалы свабоды і справядлівасьці”.
(
Аўдыё MP3, 223 КБ
)
Прыблізна ў 19.30, ужо пасьля заканчэньня мітынгу, які доўжыўся каля 20 хвілінаў, да людзей прыйшоў іншы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін. Ён прадэманстраваў пабітую ў ранішнім інцыдэнце галаву і сказаў, што будзе абараняць беларусаў
Гл. таксама
Цэнтар Менску ачапіла міліцыя (фота)
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
6.12.2007 [Чалавек]
Пачынаюць судзіць Віталя Стажарава
6.12.2007 [Грамадзтва]
У Беларусі пададзена больш за 800 заявак на акцыі пратэсту
30.11.2007 [Грамадзтва]
А. Макаеў: “Прадпрымальнікі гатовыя выйсьці на несанкцыянаваную акцыю 10 сьнежня”
25.11.2007 [Грамадзтва]
“Маладыя дэмакраты” віншавалі Казуліна і апынуліся ў міліцыі
19.11.2007 [Грамадзтва]
Мітынг прадпрымальнікаў у Менску
15.11.2007 [Грамадзтва]
Пухавічы: актывісты Партыі камуністаў беларускай судзяцца з уладамі
10.11.2007 [Палітыка]
Тыдзень у Беларусі ў фатаздымках, 4 – 9 лістапада, ч.1
10.11.2007 [Палітыка]
“Праскі акцэнт”. Сацыяльны і Эўрапейскі: адрозьненьні і падабенствы
5.11.2007 [Палітыка]
Цытаты дня – 5 лістапада
5.11.2007 [Палітыка]
В.Івашкевіч: “Табу з плошчы Каліноўскага зьнятае”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.