[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 19 сакавіка 2010
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
чацьвер, 2 сакавіка 2006, 14:44
Пасьля затрыманьня Казуліна адбыўся інцыдэнт са стралянінай (фота) Радыё Свабода Сьведкі распавялі пра інцыдэнт, які бачылі на свае вочы. Каля Кастрычніцкага РАУС стаяў аўтамабіль шэрага колеру. У яго накіраваліся маладыя хлопец і дзяўчына. Хлопец меў пры сабе вялізную фотакамэру.

За імі пабеглі людзі ў цывільным з таго падразьдзяленьня, якое затрымлівала Казуліна.

Чалавек з фотакамэрай пасьпеў сесьці за руль і завёў машыну. Людзі ў цывільным спрабавалі выцягнуць яго з аўтамабіля, кіроўца націснуў на пэдаль газу і машына ірванула зь месца.

Тады людзі ў цывільным зрабілі тры стрэлы па машыне – адзін ў ветравое шкло, і два – у колы машыны.

Аўтамабіль паехаў у канец вуліцы, за ім паехаў аўтамабіль з танаваным шклом.

Прозьвішчы гэтых хлопца і дзяўчыны невядомыя, невядома таксама, дзе яны знаходзяцца.





Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж)
Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыю
Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным
Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы
Да Казуліна выклікалі хуткую дапамогу
Пракуратура: у міліцыі Казулін разьбіў партрэт Лукашэнкі
Паводле неафіцыйных зьвестак, Казуліна могуць зьняць з выбараў


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
3.12.2007 [Палітыка]
3.12.2007 [Палітыка]
3.12.2007 [Палітыка]
2.12.2007 [Палітыка]
19.11.2007 [Палітыка]
1.11.2007 [Палітыка]
25.9.2007 [Палітыка]
19.9.2007 [Палітыка]
12.9.2007 [Палітыка]
10.9.2007 [Грамадзтва]
галоўная