[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  нядзеля, 14 сакавіка 2010
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
пятніца, 5 жніўня 2005, 8:7
Івонка Сурвіла: “Рашэньне Эўракамісіі сьведчыць аб неразуменьні сытуацыі” Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк Рашэньне Эўракамісіі распачаць вяшчаньне радыёстанцыі “Нямецкая хваля” на Беларусь па-расейску камэнтуе старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

(Сурвіла: ) “Рашэньне Эўракамісіі распачаць вяшчаньне радыёстанцыі “Нямецкая хваля” на Беларусь па-расейску сьведчыць пра абсалютнае неразуменьне беларускай сытуацыі і той ролі, якую беларуская мова можа адыграць у дэмакратызацыі краіны.

Яшчэ два месяцы таму я зьвярнулася зь лістом да спадарыні Эвэлін Фішэр, адной з кіраўнікоў “Нямецкай хвалі”. Я патлумачыла, што права беларусаў размаўляць і атрымліваць інфармацыю на беларускай мове ў сёньняшняй Беларусі – гэта найважнейшае права чалавека, якое топчацца дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі. Я была шчасьлівая, што “Нямецкая хваля” распачынае вяшчаньне на Беларусь – да таго моманту, пакуль не даведалася, што вяшчаньне гэтае будзе па-расейску”.

Гл. таксама
Ганс-Георг Вік: Мы ня супраць беларускай мовы, гэта праблема фінансаў
Што думаюць у Беларусі пра вяшчаньне “Нямецкай хвалі”?


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
19.6.2007 [Палітыка]
18.6.2007 [Палітыка]
14.5.2007 [Палітыка]
28.12.2006 [Палітыка]
28.12.2006 [Палітыка]
17.12.2006 [Палітыка]
3.10.2006 [Грамадзтва]
29.9.2006 [Грамадзтва]
28.9.2006 [Чалавек]
27.9.2006 [Грамадзтва]
галоўная