пятніца, 19 сакавіка 2010
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
пятніца, 16 сьнежня 2005, 16:4
Калякін: “У нас скралі тры месяцы працы, гэта дрэнна”
Алесь Дашчынскі, Менск
На тэрміновым паседжаньні цэнтральнага штабу Аляксандра Мілінкевіча абмеркаваны плян дзеяньняў у сувязі з прызначэньнем даты прэзыдэнцкіх выбараў. Цягам тыдня будзе сфармавана ініцыятыўная група грамадзянаў для збору подпісаў.
Паседжаньне штабу праходзіла без удзелу Аляксандра Мілінкевіча, які працягвае сваю паездку па Берасьцейшчыне. На ім вырашаліся тэхнічныя пытаньні ў сувязі з прызначэньнем даты выбараў. Паводле кіраўніка штабу Сяргея Калякіна, цягам тыдня будзе сфармавана ініцыятыўная група грамадзянаў для збору подпісаў за вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзыдэнты. Гэта першы крок, які сёньня ўжо робіцца ў рэгіёнах. Другая самая важная задача, паводле кіраўніка штабу — вылучэньне кандыдатураў для тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Таксама працягнецца праца ў інфармаваньні грамадзянаў пра становішча ў краіне, аб плятформе прыхільнікаў пераменаў, аб адзіным кандыдаце і рашэньнях кангрэсу дэміслаў.
(Калякін: ) “У нас скралі тры месяцы працы, гэта дрэнна. Але мы ведаем, што можна і за больш кароткі тэрмін зрабіць тую працу, якую мы плянавалі зрабіць за шэсьць месяцаў. І сёньня на штабе мы абмяркоўвалі канкрэтныя пытаньні і прымалі канкрэтныя рашэньні, каб добра выканаць тую працу, якую патрэбна, дзеля таго, каб перамагчы рэжым на маючых адбыцца выбарах. Мы ўсё будзем рабіць, каб гэта адбылося”.
Раней прадстаўнікі штабу адзінага кандыдата заяўлялі пра намер сабраць ня менш за адзін мільён подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча. Плянавалася таксама набраць каля 10 тысяч валянтэраў для ўдзелу ў выбарчай кампаніі адзінага кандыдата. Ці рэальныя гэтыя лічбы? Намесьнік старшыні штабу Віктар Карняенка пакуль устрымаўся ад адказу.
(Карняенка: ) “Мы лічым, што гэта, фактычна, абвяшчэньне датэрміновых выбараў. Безумоўна, гэта сьведчыць на тое, што ўлада рабіла свой нейкі нагляд за тым, як ідзе кампанія адзінага прэтэндэнта. Мы гаварылі пра 10 тысяч валянтэраў і мільён подпісаў як задачы — калі мы плянуем перамагчы. Таму, безумоўна, і сёньня перад намі такія задачы стаяць. Толькі сёньня абвешчаны выбары, і нашы рэгіянальныя прадстаўнікі распачалі гэтую працу”.
Вынікі гэтай працы мяркуецца падвесьці да пятніцы, і тады, паводле спадара Карняенкі, можна будзе назваць лічбы.
(Карняенка: ) “Датэрміновае абвяшчэньне выбараў не павінна карэктаваць нашых плянаў. У камандзе Мілінкевіча прагназавалі выбары ў сакавіку. Таму нельга сказаць, што выбары ў сакавіку прыйшлі гэтак жа нечакана, як для камунальнікаў зіма”.
Сяргей Калякін таксама адзначыў, што праца ў справе фармаваньня раённых штабоў, фактычна, завершаная. У некаторых раёнах іх няма, але гэтыя раёны падпадуць пад рэгіянальныя структуры. Такім чынам, дэмсілы ўключаюцца ў перадвыбарчую кампанію.
(Калякін: ) “Ніхто не выказваўся, што мы ня будзем прымаць удзелу. Пакуль… Таму што для гэтага няма ніякіх падставаў. Правёўшы кангрэс, мы прынялі рашэньне ўдзельнічаць у выбарах. Хаця мы разумеем: гэта — не зусім выбары. Гэта жорсткая палітычная кампанія. І тое, што яна адбудзецца датэрмінова, падкрэсьлівае яе жорсткі характар”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
3.12.2007 [Палітыка]
С.Шушкевіч: “У Беларусі адпрацаваная схема фальсыфікацыі”
3.12.2007 [Палітыка]
А.Вайтовіч: “Курс Расеі ў дачыненьнях з Беларусьсю будзе працягнуты”
3.12.2007 [Палітыка]
Гайдукевіч: “Стварэньне буйной элітнай партыі ў Беларусі непазьбежна”
2.12.2007 [Палітыка]
І.Рынкевіч: “Парлямэнцкая кампанія ў Расеі ўсё больш нагадвае “лукашызацыю” выбарчага працэсу і ў гэтай краіне”
19.11.2007 [Палітыка]
Апазыцыя вызначае кандыдатаў на выбары
1.11.2007 [Палітыка]
А.Сурыкаў: Беларусі прыйдзецца прайсьці “доўгі шлях партыйнага будаўніцтва”
25.9.2007 [Палітыка]
А.Лябедзька пра выбары: "У нас ёсьць моцныя кандыдаты"
19.9.2007 [Палітыка]
Апазыцыя сьпяшаецца вызначыць кандыдатаў у дэпутаты
12.9.2007 [Палітыка]
Усіх прыхільнікаў пераменаў запрашаюць балятавацца ў дэпутаты
10.9.2007 [Грамадзтва]
Вярхоўны суд адмовіў ініцыятарам скасаваньня кантрактнай сыстэмы
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.