пятніца, 19 сакавіка 2010
Палітыка
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
пятніца, 16 сьнежня 2005, 20:24
Ці гатовыя рэгіянальныя структуры адзінага кандыдата?
Міхал Стэльмак, Менск
Ці падрыхтаваныя да выбарчай кампаніі рэгіянальныя структуры адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі? З такім пытаньнем наш карэспандэнт Міхал Стэльмак зьвярнуўся да прадстаўнікоў гэтых структураў на Берасьцейшчыне і Меншчыне.
Берасьцейскі абласны штаб адзінага кандыдата першыя крокі ва ўмовах абвешчаных выбараў прэзыдэнта зрабіў ужо сёньня. Гаворыць кіраўнік штабу Юрась Губарэвіч:
(Губарэвіч: ) “Сёньняшняя падзея для нас не была навіною, таму што ўжо цягам апошняга месяца ідзе абмеркаваньне таго, што дата выбараў магла быць прызначана раней, што ўрэшце рэшт і адбылося.
Таму мы былі да гэтага падрыхтаваныя, і кіраўнікі нашых рэгіянальных, раённых структураў атрымалі задачу запаўняць анкеты праводзіць пошук новых людзей, якія хочуць увайсьці ў ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча. Сёньня ўжо ёсьць фармуляры, якія неабходна запаўняць для стварэньня ініцыятыўнай групы, і літаральна сёньняшнім вечарам я зьбіраюся разаслаць кіраўнікам рэгіянальных структураў берасьцейскай вобласьці.
Мы маем менш за тыдзень часу, каб дайсьці да ўсіх тых людзей, якія раней выказвалі жаданьне працаваць, ці выйсьці і на новых людзей, унесьці іх у сьпіс і перадаць у выбарчую камісію”.
Паводле спадара Губарэвіча, ёсьць і адмоўны бок у абвешчаных на сакавік выбарах. Кіраўнік берасьцейскага штабу не выключае, што колькасьць дэмакратычных актывістаў у выбарчай кампаніі можа быць меншай, чым плянавалася. Сёньня ж пачаў дзейнасьць і абласны штаб адзінага кандыдата на Меншчыне. Гаворыць намесьнік кіраўніка штабу Юрась Зянковіч:
(Зянковіч: ) “У прынцыпе Менскі абласны штаб гатовы да старту кампаніі. Структура штаба па Менскай вобласьці дзейнічае. У нас прайшла першая хваля ўлётак. Сёньня ўжо прайшлі першыя нарады. Практычна з заўтрашняга дня мы пачынаем фармаваньне сьпісу ініцыятыўнай групы па Менскай вобласьці. Наша галоўная праблема – гэта недахоп часу, але ў існуючых умовах, пры існуючых структурах гэтая праблема ў прынцыпе пераадольная”.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
19.3.2007 [Палітыка]
Роўна год таму ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары
15.1.2007 [Палітыка]
Якія вынікі выбараў?
15.1.2007 [Палітыка]
А.Лябедзька: “Выбараў у нас не было, няма і пры гэтай уладзе ня будзе”
15.1.2007 [Палітыка]
А.Мілінкевіч: "Галоўнай мэтай выбараў была інфармацыйная кампанія"
10.1.2007 [Чалавек]
Госьць на Свабодзе – Вінцук Вячорка
9.1.2007 [Палітыка]
Меншчына: у кандыдатаў няроўныя ўмовы
9.1.2007 [Палітыка]
Сёньня пачынаецца датэрміновае галасаваньне
6.1.2007 [Палітыка]
Машыну Мілінкевіча затрымала ДАІ Сьветлагорскага раёну
4.1.2007 [Палітыка]
Ці будзе апазыцыя працягваць удзел у выбарах?
2.1.2007 [Палітыка]
Апазыцыйныя кандыдаты застаюцца без улётак
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2010 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.