чацьвер, 20 лістапада 2008
Чалавек
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
серада, 15 жніўня 2007, 19:32
Ад каго ж паходзіць сучасны чалавек?
Юры Дракахруст, Менск
Да апошняга часу навука вызначала тры стадыі разьвіцьця чалавечага роду: чалавек умелы (homo habilis), чалавек прамаходны (homo erectus) і чалавек разумны (homo sapiens). Да апошняга належаць усе людзі, якія цяпер жывуць на Зямлі. Меркавалася, што кожны зь відаў паходзіў з папярэдняга. Аднак апошняя знаходка брытанскіх палеантолягаў – маці і дачкі Міў і Луізы Ліві – паставілі пад сумнеў гэтую тэорыю.
Каля возера Туркана ў Кеніі, у Афрыцы былі знойдзеныя чэрап і сківіца дагістарычных людзей. Аналіз паказаў, што сківіца належала чалавеку ўмеламу, які жыў мільён 400 тысяч гадоў таму, а чэрап – чалавеку прамаходнаму, які жыў мільён 500 тысяч гадоў таму.
Нomo habilis – тупіковая галіна эвалюцыі
Гэта моцны ўдар па ранейшай тэорыі, бо яна ня можа патлумачыць, як від-нашчадак мог жыць на 100 тысяч гадоў раней, чым від, ад якога ён паходзіць.
Цяпер на падставе адкрыцьця Міў і Луізы Ліві навукоўцы пераглядаюць свае канцэпцыі. Паводле Луізы Ліві, апошнія знаходкі ў Кеніі разам з ранейшымі дасьледаваньнямі паказваюць, што абодва віды суіснавалі на ўсходзе Афрыкі прыблізна паўмільёна гадоў. Яна лічыць малаімаверным, што чалавек прамаходны эвалюцыянаваў з чалавека ўмелага, хутчэй за ўсё яны абодва паходзяць зь нейкага невядомага чалавекападобнага віду, які існаваў 2-3 мільёны гадоў таму. Чалавек прамаходны – сапраўды наш продак, а вось чалавек умелы, як вынікае з апошніх дасьледаваньняў, тупіковая галіна эвалюцыі, чалавек, які так і ня стаў чалавекам.
“Сужэнскай вернасьцю” чалавек прамаходны не вызначаўся
Знаходкі ў Кеніі далі навукоўцам і дадатковую інфармацыю пра нашага продка – чалавека прамаходнага. Супастаўленьне яго зь іншымі знаходкамі парэшкаў гэтага віду паказала, што ў самцоў гэтага першачалавека мозг быў значна большы, чым у самак. Такія адрозьненьні навукоўцы лічаць прыкметай прымітыўнасьці віду.
Адрозьненьні, апроч іншага, сьведчаць аб пэўных полавых паводзінах віду. Большы мозг патрэбны самцам, каб больш эфэктыўна канкураваць за самак. Калі праводзіць аналёгію з малпамі, то ў манагамных гібонаў амаль няма адрозьненьняў паміж памерамі мозгу самцоў і самак, у той час як у такіх неразборлівых у полавых сувязях малпаў, як гарылы і бабуіны, гэтыя адрозьненьні праяўляюцца даволі яскрава.
Так што можна меркаваць, што сужэнскай вернасьцю наш далёкі продак не вызначаўся. Дарэчы, памеры мозгу ў сучасных мужчынаў і жанчын прыкладна аднолькавыя.
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Чалавек]
Барыс Кіт: “Чыстае сумленьне спрыяе даўгалецьцю”
20.8.2007 [Чалавек]
Амэрыканскія беларусы ўшанавалі памяць Лява Сапегі
13.6.2007 [Палітыка]
Буш параўноўвае камунізм і тэрарызм
22.5.2007 [Палітыка]
Што казаў М.Хрушчоў у ААН у 1963 годзе?
16.4.2007 [Грамадзтва]
Лічба дня: 800 000
25.2.2007 [Грамадзтва]
Рада БНР выступіла супраць будаўніцтва храму ў гонар Суворава
22.1.2007 [Чалавек]
Імёны Свабоды: Сьвятаслаў Коўш (25.12.1916 -- 1997)
22.1.2007 [Імёны Свабоды]
Імёны Свабоды: Сьвятаслаў Коўш 25.12.1916, Вільня (паводле іншых зьвестак м. Ільля, цяпер Вілейскі раён) — 1997, ЗША.
27.12.2006 [Чалавек]
Форд – адзіны кіраўнік ЗША, які стаў прэзыдэнтам бяз выбараў
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.