серада, 20 жніўня 2008
Чалавек
-
Пашлі сябру!
-
тэкставая вэрсія
чацьвер, 5 ліпеня 2007, 17:34
Ці паедуць турысты на радзіму Васіля Быкава?
Вячаслаў Кулік, Менск
Сёньня недзяржаўная газэта “Вольнае Глыбокае” надрукавала праект новага турыстычнага маршруту на Віцебшчыне. Гісторыкі й краязнаўцы даводзяць, што вандроўнікаў можна запрашаць на радзіму народнага пісьменьніка Васіля Быкава.
У вёсцы Бычкі Вушацкага раёну летам шмат турыстаў. Гасьцей вабіць музэй-сядзіба Васіля Быкава.
І менавіта ў час такога падарожжа краязнаўцы з райцэнтру Глыбокае склалі плян новага маршруту. Пачаць яго прапануецца на ацалелым бруку старога Альгердавага шляху.
Расказвае краязнаўца Ўладзімер Скрабатун:
“Уявіце, Альгердаваму шляху цяпер больш як сямсот гадоў! Вялікі князь Альгерд двойчы ішоў па ім Маскву браць. І князь Вітаўт хадзіў. Сапраўды цікавыя мясьціны.
У вёсцы Зябкі — вялікі млын. На беразе возера Доўгае месьцяцца старажытныя могілкі. Геаграфічным цэнтрам Эўропы афіцыйна вызначанае возера Шо”.
У вёсцы Зябкі ля слынных азёраў захаваўся таксама вакзал першай у Беларусі чыгункі. А ў суседнім мястэчку Празарокі — музэй заснавальніка першага прафэсійнага беларускага тэатру Ігната Буйніцкага.
За чатырнаццаць кілямэтраў ад гэтай мясьціны ў кірунку Вушачаў — радзіма Васіля Быкава. Са словаў Уладзімера Скрабатуна, акрамя легкавіка альбо аўтобуса на гэтым маршруце можна карыстацца роварам і лодкай.
“Пэрыядычна турыстычныя групы просяць паказаць тут цікавыя аб’екты. Пераважна гэта прасунутая моладзь студэнцкага ўзросту. Людзі, якія шануюць беларускую гісторыю”, — кажа Скрабатун.
Праект новага турыстычнага маршруту на Віцебшчыне падтрымлівае пісьменьніца Вольга Іпатава, аўтарка вершу “На возеры Доўгім”, гістарычнага раману “Альгердава дзіда”. Кожнае лета яна адпачывае ў Глыбоцкім раёне:
“Я лічу, што ідэя вельмі прывабная. Такі маршрут сканцэнтруе, я б сказала так, любоў да Быкава. Мы б маглі зь Менску праз Вушачу, з Полацку і Глыбокага зьяжджацца па гэтым маршруце і сустракаць розныя сьвяты. Але й турысты, у першую чаргу. Экскурсія — Беларусь, якой яны ня ведаюць, — гэта вельмі пэрспэктыўная ідэя”.
Праект новага турыстычнага маршруту на Віцебшчыне накіруюць у Глыбоцкі й Вушацкі райвыканкамы. Тым часам у наступныя выходныя краязнаўцы правядуць чарговую экскурсію ад Альгердавага шляху да музэю Васіля Быкава.
Брукаваны Альгердаў шлях да сёньня служыць Беларусі
Міты Віцебшчыны: возера Глыбокае і найстарэйшы пагост
У музэі Ігната Буйніцкага
Касьцёл у нэараманскім стылі ў Празароках
(Фота Ўладзімера Скрабатуна)
Бычкі: “Казаў: жыць добра, толькі я ў дрэнны час нарадзіўся”
, 21.06.07
архіў
галоўная
угару
Знайдзі артыкул паводле
- месца -
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Літва
Магілёўская вобласьць
Менск, Беларусь
Менская вобласьць
Польшча
Расея
Сьвет
Украіна
Эўропа
або
- тэмы -
Адукацыя
Беларусь – ЗША
Беларусь – Расея
Беларусь – Эўропа
Бізнэс
Вайна з тэрарызмам
Выбары
Газ і ПЭК
Гісторыя
Голас народу
Грамадзтва
Здароўе
Кампутары і тэхналёгіі
Крымінал і здарэньні
Курапаты
Літаратура
Лукашэнка
Мастацтва і культура
Міжнародная прэса
Мова
Моладзь
Музыка
Мэдыі
Палітыка
Правы чалавека
Пратэсты
Прафсаюзы
Рэлігія
Спорт
Чарнобыль
Эканоміка
Гл. таксама
8.12.2007 [Чалавек]
Арцём Арашонак: “Я веру ў сябе. І ў цябе – таксама”
20.11.2007 [Культура]
Прэзэнтацыя "Імёнаў Свабоды" ў Германавічах
19.11.2007 [Культура]
Удзельнікі літаратурнага конкурсу вандравалі па коласаўскіх мясьцінах
6.10.2007 [Культура]
У Віцебску адбылася прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова "Імёны Свабоды"
5.10.2007 [Культура]
80 кілямэтраў на ровары — на прэзэнтацыю “Імёнаў Свабоды”
5.10.2007 [Культура]
Ул.Арлоў: "Мае героі паўплывалі на мяне – як на асобу і як на пісьменьніка"
29.9.2007 [Культура]
“Імёны Свабоды” – новыя прэзэнтацыі
7.7.2007 [Грамадзтва]
Якія радкі Янкі Купалы памятаюць навапалачане?
30.6.2007 [Чалавек]
Чэрвень з Быкавым: “Толькі пры незалежнасьці магчымы працяг беларускай гісторыі...”
галоўная
Radio Free Europe / Radio Liberty © 2008 RFE/RL, Inc. All Rights Reserved.