[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  пятніца, 19 сакавіка 2010
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Чалавек    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
серада, 13 чэрвеня 2007, 17:22
Чэрвень з Васілём Быкавым: “Мы шукалі праўды – дзе толькі маглі” Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Даўно вядома: у мастацкім творы кожны бачыць тое, што хоча бачыць, прычытвае тое, што хоча прачытаць. А таксама, мабыць, што можа, умее, на што здольны, чаго не хапае яму ў ягоным палітычным, эстэтэчным, паўсядзённым бытаваньні. Паваеннаму пакаленьню маладых творцаў тады не хапала праўды пра нашу крывавую вайну, і мы шукалі яе – дзе толькі маглі знайсьці. Ведама ж, у нашай літаратуры, зьменшанай сацрэалізмам, тае праўды было няшмат, куды болей яе вынікала з замежнай, найперш эўрапейскай літаратуры. І як ня дзіўна, не абавязкова той, што грунтавалася на досьведзе другой усясьветнай вайны, але і на досьведзе першай знайшліся агульныя, так бы мовіць, унівэрсальныя моманты, найперш у Рэмарка і Гэмінгуэя, якія напачатку нават зьбянтэжылі нас пранізьлівай аголенасьцю сваёй ваеннае праўды”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
8.12.2007 [Чалавек]
20.11.2007 [Культура]
19.11.2007 [Культура]
6.10.2007 [Культура]
5.10.2007 [Культура]
5.10.2007 [Культура]
29.9.2007 [Культура]
7.7.2007 [Грамадзтва]
5.7.2007 [Чалавек]
30.6.2007 [Чалавек]
галоўная