[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  аўторак, 16 сакавіка 2010
Чалавек    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
чацьвер, 7 чэрвеня 2007, 17:44
Чэрвень з Васілём Быкавым: “Дабро абмежаванае ў сваіх якасьцях, а зло бязьмежнае...” Радыё Свабода Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Аказваецца, духоўнасьць можа служыць ня толькі дабру, але і злу. І ў гэтым сэнсе тое, што мы бачым, гэта духоўнасьць і рэлігійная, і духоўнасьць фанатыкаў, якія перакананыя, што іх самаахвярнасьць патрэбная Алаху ці Богу, і яны не прызнаюць нашых сучасных цывілізацыйных маральных каштоўнасьцяў. У гэтым вялікая хіба сучаснай цывілізацыі, якая не пераадолела яшчэ, відаць, наступстваў, цяжкіх наступстваў зла. А як мы ведаем, дабро абмежаванае ў сваіх якасьцях і сваіх магчымасьцях, а зло, як і дурната чалавечая, яно бязьмежнае”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
7.12.2007 [Культура]
7.12.2007 [Чалавек]
7.12.2007 [Чалавек]
7.12.2007 [Культура]
5.12.2007 [Начная Свабода]
5.12.2007 [Чалавек]
5.12.2007 [Чалавек]
3.12.2007 [У што я веру]
1.12.2007 [Культура]
30.11.2007 [Дом літаратара]
галоўная