[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  аўторак, 16 сакавіка 2010
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Чалавек    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
аўторак, 12 чэрвеня 2007, 15:33
Чэрвень з Васілём Быкавым: “Старанна заблытваецца цяпер і элемэнтарны сэнс Незалежнасьці …” Радыё Свабода Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Мабыць, зь біблейскіх часоў вядома, што галоўныя ісьціны людзкога існаваньня простыя і зразумелыя, як хлеб і вада, жыцьцё і сьмерць. Гэта кніжнікі і фарысэі прывыклі ўскладняць і заблытваць іх дзеля сваёй карысьці. Старанна заблытваецца цяпер і элемэнтарны сэнс сувэрэннасьці і Незалежнасьці. Нядаўнія памкненьні нацый і народаў да вызваленьня ад шматгадовай імпэрскай залежнасьці адбылося не з прычыны якога-небудзь недагляду ці чыёй злой волі, як гэта нам тлумачаць імпэрскія апалягеты, а на падставе сумнага, шматвяковага вопыту паднявольнага існаваньня ў складзе вядомай імпэрыі”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
7.12.2007 [Культура]
7.12.2007 [Чалавек]
7.12.2007 [Чалавек]
7.12.2007 [Культура]
5.12.2007 [Начная Свабода]
5.12.2007 [Чалавек]
5.12.2007 [Чалавек]
3.12.2007 [У што я веру]
1.12.2007 [Культура]
30.11.2007 [Дом літаратара]
галоўная